Прэзентацыя кнігі Цімура Кудзеліча «Значныя Дні» ў Варшаве

21.05.2025 19:00 - 21:00 Bukinistka (Wieniawskiego, 5j) Бясплатнае



У сераду, 21 траўня, у Варшаве адбудзецца прэзентацыя кнігі Цімура Кудзеліча «Значныя Дні».





Цімур Кудзеліч
 — пісьменнік і кніжнік з Мінска, які цяпер жыве і працуе ў Варшаве. Прыхільнік арганічнага авангарду і літаратуры ўмоўнасці, аўтар кніг прозы «ЯК» і «Пацукі», а таксама паэтычнага зборніка «бяз гэтага — усё».

Новы раман «Значныя дні» — гэта захапляльнае падарожжа ў свет, дзе звычайная чыгуначная станцыя «Беларусь» у Заслаўі становіцца цэнтрам неверагодных падзей.

У творы спалучаюцца рэалістычнае і фантазійнае, гратэск і гіпербалы, а мова аповеду парушае звыклыя правілы.


Мадэратарам будзе пісьменнік і выдавец Павел Анціпаў.


Уваход вольны.




Вам можа быць цікава

Выстава «Рэстаўрацыйная майстэрня» ў Віцебску

25.04.2025 11:00 - 31.08.2025 18:00 мастацкі музей (вул. Леніна, 32)

Выстава «Проста іншы куток сусвету» ў Мінску

19.06.2025 18:00 - 25.06.2025 19:00 «Грузінскі дом» (вул. Куйбышава 48)

Купалле ў Аўгустове

20.06.2025 15:00 - 22.06.2025 15:00 Возера Biale каля Аўгустова

Купалле пад Уроцлавам

21.06.2025 12:30 - 22.06.2025 02:00 «Leśniczówka»

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ