Выстава Лесі Пчолкі і Уладзіміра Грамовіча «By Law» у Аламоўцы

26.06.2025 - 24.08.2025 17:00 - 18:00 Basement Studio (Dobrovského 1038/35) Бясплатнае



У чацвер, 26 чэрвеня, у Аламоўцы адкрываецца выстава Лесі Пчолкі і Уладзіміра Грамовіча «By Law».





 Выстава існуе на мяжы перформансу і прасторавай інтэрвенцыі і адлюстроўвае жыццёвы досвед пары ў вымушанай эміграцыі, юрыдычную нябачнасць іх стасункаў і бюракратычныя перамовы пра каханне і клопат. 

Інсталяцыя, складзеная з кветак з вясельнага букета, становіцца архівам месцаў, дзе пара беспаспяхова спрабавала ажаніцца пасля ўцёкаў з Беларусі.

 Праз знойдзеныя прадметы і асабістую памяць праект даследуе, як матэрыя, непазбежна напоўненая гісторыяй, можа выступаць у якасці жывога запісу перамяшчэння. 


Выстава працуе па серадах і суботах з 10.00 да 14.00, па чацверах і пятніцах з 14.00 да 18.00. 

Працягнецца яна да 24 жніўня. 



Вам можа быць цікава

Выстава Вікторыі Ільіной у Гродна

03.12.2025 17:30 - 22.12.2025 20:30 Гарадзенская выставачная зала (вул. Ажэшкі, 38)

Калядны Вайцюшкевіч у Сопаце

19.12.2025 (19:00 - 20:00) Мара-хаб (ul. Jacka Malczewskiego 21)

Калядная экскурсія па Гародні

03.01.2026 (11:30 - 14:30) музей гісторыі рэлігіі (вул. Замкавая, 16)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ