Прэзентацыя кнігі Юрыя Грыбоўскага «Беларусы ў Польскім Войску (1919 — 1947)» ў Вільні

29.10.2024 18:30 - 20:00 ЕГУ (Savičiaus g. 17) Бясплатнае
 

У аўторак, 29 кастрычніка, у Еўрапейскім гуманітарным ўніверсітэце адбудзецца прэзентацыя кнігі гісторыка Юрыя Грыбоўскага «Беларусы ў Польскім Войску (1919 — 1947)».






Дата: 29 кастрычніка

Час: 18.30 (час мясцовы)

Месца: ЕГУ (аўд. 303), Savičiaus g. 17, Вільня



 Гэтая кніга распавядае пра ўдзел беларусаў у рэгулярных фармаваннях Польскага Войска ў перыяд польска-савецкай вайны, міжваенны час, у гады Другой сусветнай вайны і пасля яе заканчэння. 

Праца напісана на падставе арыгінальных крыніц з архіваў Беларусі, Вялікабрытаніі, Канады, Літвы, Нямеччыны, Польшчы і іншых краінаў. Распавядаецца ў кнізе пра іх лёс і пасля вайны. 

Кніга прысвечана тым тысячам беларусаў, якія ахвярна змагаліся ў польскіх мундурах, але былі адрынутымі і забытымі на бацькаўшчыне.


Можна будзе прыняць удзел у дыскусіі, выпіць гарбаты і набыць кнігі.


 Мадэратар — дацэнт Сцяпан Захаркевіч, выкладчык Дэпартамента гуманітарных навук і мастацтваў. 



Уваход вольны.





Вам можа быць цікава

Выстава «Архіў Святла» ў Мінску

15.09.2026 18:00 - 02.10.2026 20:00 галерэя «Універстэт культуры» (Кастрычніцкая плошча, 1)

Нямое кіно пад жывую музыку ў Варшаве

17.09.2026 (20:00 - 22:00) дворык Музея Вольнай Беларусі (Foksal 11)

NAVIBAND у Беластоку

20.09.2026 (19:00 - 21:00) Zmiana Klimatu (Warszawska 6)

Мюзікл «NIE KABARET» у Варшаве

25.09.2026 (21:00 - 23:00) сядзіба BY TEATR (Konstruktorska 6a)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ