Прэзентацыя выдання «Каласы пад сярпом тваім» у Варшаве

12.03.2026 17:00 - 19:00 Цэнтр Беларускай Салідарнасці (Oleandrów 6/2) Бясплатнае



 У чацвер, 12 сакавіка, у Цэнтры Беларускай Салідарнасці адбудзецца прэзентацыя выдання «Каласы пад сярпом тваім» без цэнзуры






Вас чакае цёплая размова пра кнігу, якая многім адкрывае Беларусь нанова. 

Выдавец, кіраўнік фонда Kamunikat.org Яраслаў Іванюк раскажа гісторыю выдання, якім Камунікат завершыў святкаванне свайго 25-годдзя. 


Пісьменнік Уладзімір Арлоў узгадае Караткевіча, падзеліцца асабістымі згадкамі: як класік паўплываў на яго жыццё і выбар. 


Пачуеце між іншым пра сланоў у цэнтры Менску і чаму кнігі Караткевіча давалі па дзве ў адны рукі. 


Уваход вольны. 



Вам можа быць цікава

Выстава Барыса Аракчэева «Песні веснавыя» ў Мінску

08.04.2026 18:00 - 08.05.2026 20:00 Мастацкая галерэя БЕЛАРТ (вул. К. Маркса, 4)

Юр’я ў Суле

01.05.2026 14:00 - 03.05.2026 17:00 парк гісторыі Сула (Стаўбцоўскі раён)

Паша Крывец у Франкфурце

21.05.2026 (20:00 - 22:00) Bar IN-LIVE (Bolongarostraße 97)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ