Прэзентацыя выдання «Калі сонца нізка — цені доўгія» ў Варшаве

07.12.2023 18:30 - 20:00 Muzeum nad Wisłą (Wybrzeże Kościuszkowskie 22) 15 злотых


У чацвер, 7 снежня, у Варшаве прэзентуюць кнігу «Калі сонца нізка — цені доўгія» паводле аднайменнай выставы беларускіх мастакоў, якая летась адбылася ў Польшчы і Германіі.




Дата: 7 снежня

Час: 18.30 (час мясцовы)

Месца: Muzeum nad Wisłą, Wybrzeże Kościuszkowskie 22, Варшава 


Выданне «Калі сонца нізка — цені доўгія» — гэта погляд на складаную гістарычную, палітычную і фенаменалагічную прастору, вядомую як Беларусь. Ён паказвае ўзаемадзеянне тэндэнцыі да традыцыі, архаікі і касмалогіі з аднаго боку і імкнення да больш чыстай формы мадэрнісцкага авангарду з другога. 

Тэарэтычныя тэксты, вершы і інтэрв’ю на ангельскай і беларускай мовах апраўляюць творчасць 20 беларускіх мастакоў, якія адлюстроўваюць розныя формы супраціву рэпрэсіўным сістэмам. 

Гэтыя формы ўключаюць прысваенне рытуальных практык, мастацкае выказванне ў форме аматарскай касмалогіі і вынаходніцтва новых моў і гульняў.


Удзел бяруць:


Ганна Карпенка — куратарка і аўтарка

Лена Прэнц — куратарка, мастацтвазнаўца

Даніэль Музычук — куратар і аўтар

 Моніка Шэўчык — куратарка, дырэктарка галерэі Arsenał у Беластоку.

Аннэ Кёніг — аўтарка і выдаўчыня Spector Books, Лейпцыг. 


Уваход, здаецца, па квітку ў музей.




Вам можа быць цікава

Поп-ап беларускіх творцаў у Вільні

05.09.2026 (12:00 - 20:00) кавярня «third place» (Paupio g. 5)

Адкрыццё кнігарні KAMUNIKAT.SHOP у Беластоку

08.09.2026 (18:00 - 20:00) Цэнтр беларускай культуры ў Беластоку (вул. Варшаўская 1А)

Лекцыя «Ахоўнае ўзбраенне на беларускіх землях» у Мінску

10.09.2026 (19:00 - 21:00) музей Lidbeer (Зала Мадэрн) (вул. Рэвалюцыйная, 32)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ