Прэзентацыя 2 нумару часопіса “Svajksta”

21.12.2017 19:00 - 19:00 Крама "Рагна" (вул. Сухая 4) Уваход вольны

21 снежня, а 7-й вечара сустракаемся ў “Рагне” (вул. Сухая, 4) і адзначым зімовы сонцаварот.

Прабавім разам гэты калядны вечар у цёплым коле адзінадумцаў, пры цёплым святле свечак і ў атачэнні зробленых цёплымі рукамі майстроў рэчаў. Бо навокал – холад і цемра.

Як Вялікдзень – гэта ранак году, Купалле – дзень года, а Багач – вечар года, так і калядны час – гэта ноч года. MietaNakt, калі казаць на даўнейшых гаворках гэтай зямлі: metan – год, naktis – ноч.

Калядных песень заспяваюць гурты Dainava і Kroman’.

Таксама прыгадаем, што якраз пяць гадоў таму запрацаваў сайт Svajksta.by. І прэзентуем новы, 2-гі нумар часопіса “Svajksta”.

Падзея ў Facebook


Вам можа быць цікава

Выстава Віктара Мікіты «Аб сваім» у Магілёве

28.08.2026 15:00 - 17.09.2026 19:00 Мастацкi музей (вул. Міронава, 33)

Выстава Міхаіла Казлякоўскага «Імёны» ў Брэсце

10.09.2026 18:00 - 24.09.2026 19:00 гарадская бібліятэка імя Пушкіна (б-р Шаўчэнкі, 3)

Майстар-клас па спевах на Багач у Мінску

24.09.2026 (19:00 - 21:00) музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ