Прэзентацыя альбома “Чэслаў Немэн”

07.02.2019 17:30 - 18:30 БелЭкспа, Мінская кніжная выстава (праспект Пераможцаў, 14) Уваход вольны

Польскі Інстытут у Мінску, Інстытут кнігі і Пасольства Рэспублікі Польшча ў Мінску сардэчна запрашаюць на Польскі стэнд на Міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы, якая пройдзе 6-10 лютага 2019 года ў выставачным цэнтры “Белэкспа” (пр-т Пераможцаў, 14).

На стэндзе будуць прадстаўлены навінкі і бестселеры ўсіх жанраў літаратуры: мастацкай, дакументальнай, папулярна-навуковай і навуковай, а таксама даведнікі, падручнікі, альбомы і коміксы. Асартымент складаецца з мноства пазіцый розных польскіх выдавецтваў і скіраваны да ўсіх узростаў: дзяцей, моладзі і дарослых, да тых, хто вывучае польскую мову і да тых, для каго польская мова ўжо не з’яўляецца праблемай. Большасць выданняў будзе прадстаўлена на польскай мове, але публікацыі на беларускай і рускай мовах таксама зоймуць свае пачэсныя месцы. Шырокай аўдыторыі будуць прадстаўлены кнігі, выдадзеныя пры падтрымцы Польскага Інстытута, і цікавыя экзэмпляры са збораў Бібліятэкі Польскага Інстытута.

ПРАГРАМА МЕРАПРЫЕМСТВАЎ НА ПОЛЬСКІМ СТЭНДЗЕ

7 лютага, чацвер, 17:30-18:30

Прэзентацыя альбома “ЧЭСЛАЎ НЕМЭН”, выдадзенага з нагоды 80-годдзя з дня нараджэння знакамітага спевака. Сустрэча з аўтарамі – сцэнарысткай і журналісткай Верай Савінай і графікам, фатографам Віталём Раковічам.

 

8 лютага, пятніца, 17: 30-18: 30

Прэзентацыя кнігі Аляксандра Васілеўскага “СТАРОНКІ ГІСТОРЫІ ПОЛЬСКАЙ ДЫПЛАМАТЫЧНАЙ СЛУЖБЫ 1918-1939. ЭКАНАМІЧНАЯ ДЫПЛАМАТЫЯ” з удзелам аўтара. Мадэратар – кандыдат гістарычных навук Анатоль Вялікі.

 

9 лютага, субота, 16: 00-18: 00

Прэзентацыя трэцяй часткі “Менскай трылогіі” выбітнага польска-беларускага празаіка Сяргея Пясецкага “НІХТО ДАБРОМ НЕ ДАСЦЬ ЗБАЎЛЕННЯ” ў перакладзе на беларускую мову. У прэзентацыі прымуць удзел: Эва Тамашэвіч – унучка Сяргея Пясецкага, даследчыца яго творчасці, Віктар Шукеловіч і Марыя Пушкіна – перакладчыкі, Марына Казлоўская – рэдактарка беларускага перакладу трылогіі. Спецыяльны госць – Лявон Вольскі.

 

10 лютага, нядзеля, 11: 00-12: 00

Прэзентацыя фантастычнай аповесці “МАГІЧНАЕ ДРЭВА. ЧЫРВОНАЕ КРЭСЛА” Анджэя Малешкі, дзе распавядаецца пра траіх дзяцей, якія знайшлі крэсла, здольнае выконваць жаданні. Прэзентацыю вядзе перакладчыца Марына Шода. Удзельнікаў прэзентацыі чакаюць конкурсы з прызамі!

Падрабязная інфармацыя на сайце Польскага Інстытута і на старонках у сацсетках:

www.instpol.by

www.facebook.com/instytutpolski.wminsku

www.vk.com/instytut_polski_w_minsku


Вам можа быць цікава

Выстава «Радуніца» ў Беластоку

26.04.2025 16:00 - 18.05.2025 19:00 Chill Time Club (Святога Роха 5/32)

Канцэрт «Хрыстус Уваскрослы» ў Вільні

11.05.2025 (13:10 - 15:00) касцёл св. Барталамея (Užupio g. 17A)

Перформанс «Клішэ» ў Мінску

11.05.2025 (15:00 - 17:00) Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў (пр-т Незалежнасці, 47)

Спектакль «Зэкамерон» у Цюрыху

31.05.2025 (17:00 - 19:00) Theater Stok Zürich (Hirschengraben 42)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ