Прэзентацыя аўдыёкнігі Генадзя Бураўкіна

02.06.2015 18:00 - 20:00 Галерэя "Ў" (пр. Незалежнасці, 37а) Бясплатнае

2 чэрвеня 2015 года у мінскай галерэі “Ў” (пр. Незалежнасці, 37а) адбудзецца прэзентацыя аўдыёкнігі Генадзя Бураўкіна “Голас Паэта”аўдыёкнігі Генадзя Бураўкіна “Голас Паэта”, якая пабачыла свет супольнымі намаганнямі студыі “Гукапіс” кампаніі Prastora.by, Саюза беларускіх пісьменьнікаў і “Арт-Сядзібы”.

Пачатак у 18.00. Уваход вольны.

У аўдыёкнігу ўвайшлі запісы вершаў розных гадоў, а таксама паэмы “Хатынскі сьнег” і “Узьнясеньне” ў аўтарскім выкананьні. Гэта амаль тры гадзіны незабыўнага голасу паэта, які занатавалі Алесь Калоша і Валер Мазынскі.

“Да тых, хто застанецца, у мяне адна вялікая просьба: берагчы Беларусь, радаўжаць тое, што зрабілі і недарабілі яе сыны лепшыя. І спадзявацца, што ўсе мы — і тыя, што былі, і тыя, што будуць, і тыя, што ёсць, — усе мы вечныя. Вечныя ў нашай мове, вечныя ў нашай гісторыі, вечныя ў беларускай зямлі, у беларускім слове”, — Генадзь Бураўкін, 20 мая 2014 года.

У вечарыне возьмуць удзел: Зінаіда Бандарэнка, Раіса Баравікова, Міхась Башура, Анатоль Вярцінскі, Сяргей Законнікаў, Таццяна Матафонава, Уладзімер Някляеў, Міхась Скобла, Барыс Пятровіч, а таксама родныя, блізкія і калегі спадара Генадзя. Вядучы вечара Усевалад Сцебурака.


Вам можа быць цікава

Творчы вечар Навума Гальпяровіча ў Мінску

25.08.2026 (19:00 - 21:00) Літаратурны музей Максіма Багдановіча (вул. М. Багдановiча, д. 7а)

Кніжны клуб з Альгердам Бахарэвічам у Варшаве

27.08.2026 18:30 - 28.08.2026 20:00 Букіністка (ul. Smulikowskiego 4 °C)

MARA FEST у Сопаце

12.09.2026 (15:00 - 23:00) Scena Tarasy (Aquapark Sopot)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ