Анлайн-гутарка з Лявонам Баршчэўскім пра незалежнасць

24.08.2026 20:00 - 22:00 (анлайн) Бясплатнае
У панядзелак, 24 жніўня, «Годна» запрашае на анлайн-размову з Лявонам Баршчэўскім, дэпутатам Вярхоўнага Савета XII склікання, каардынатарам парламенцкай Апазіцыі БНФ і непасрэдным удзельнікам падзей жніўня 1991-га.

25 жніўня 1991 года Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце атрымала статус канстытуцыйнага закона. Беларусь юрыдычна стала незалежнай дзяржавай.

  • Як гэтае рашэнне стала магчымым?
  • Што адбывалася 24–25 жніўня ў Авальнай зале і на плошчы перад Домам урада?
  • Якую ролю адыгралі дэпутаты Апазіцыі БНФ і людзі, якія выйшлі падтрымаць незалежнасць?

Пра ўсё даведаецеся.

Удзел вольны, будуць удзячныя за данаты. Далучайцеся ў адпаведны час да ютуб-канала суполкі. 



Вам можа быць цікава

Выстава «Ад роднае зямлі...» у Мінску

08.07.2026 18:00 - 30.08.2026 18:00 мінская абласная бібліятэка (вул. Гікалы, 4)

«Ноч кажаноў» у нацпарку «Прыпяцкі»

08.07.2026 20:00 - 09.09.2026 20:00 ля гатэля «Тураў+»

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ