Прэзентацыя беларускай версіі кнігі Святланы Алексіевіч “Час Second-Hand”

18.02.2014 18:00 - 20:00 Крэатыўная прастора “ЦЭХ” ((пр. Незалежнасці, 58, корп. 6)) Бясплатнае

18 лютага (аўторак) адбудзецца прэзентацыя беларускай версіі новай кнігі Святланы Алексіевіч “Час Second-Hand. Канец чырвонага чалавека” з удзелам аўтаркі.

Арганізатары: ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”, Кнігарня “ЛогвінаЎ” і крэатыўная прастора “ЦЭХ”.

Кніга выйшла ў выдавецтве “Логвінаў” у Бібліятэцы Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка”.

Месца прэзентацыі: крэатыўная прастора “ЦЭХ” (пр. Незалежнасці, 58, корп. 6).

Пачатак імпрэзы а 18-й. Уваход – вольны.

unnamed

Кніга Святланы Алексіевіч “Час second-hand (Канец чырвонага чалавека)” закранае маштабныя гістарычныя тэмы: Вялікую Айчынную вайну, Афганістан, Чарнобыль, час “перабудовы” і развал сацыялістычнай імперыі. У творы даследуецца феномен мыслення савецкага чалавека, феномен сацыялізму і выкладаецца аўтарская канцэпцыя найноўшага часу, які пісьменніца называе “часам сэканд-хэнд”.

Як дабрацца: Крэатыўная прастора “ЦЭХ” знаходзіцца па адрасе: пр-т Незалежнасці, 58, корпус 6. Каб патрапіць туды, трэба збочыць з праспекта на вуліцу Петруся Броўкі, першы паварот направа да гаражоў. Потым павярнуць направа і  дайсці да  доўгага будынка  заводскага цэха. Скрайні левы пад’езд, падняцца на другі паверх.


Вам можа быць цікава

Выстава Арлена Кашкурэвіча ў Полацку

20.05.2026 10:00 - 30.04.2027 18:00 мастацкая галерэя Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка (вул. Стралецкая, 4A-4)

Інсталяцыя #FramedInBelarus у Празе

11.06.2026 19:00 - 14.09.2026 19:00 Нацыянальная галерэя Прагі (Вялікая зала), палац кірмашоў (Dukelských Hrdinů 530/47,)

Прэзентацыя графічна-паэтычнага альбома «Тутэйшы дзэн» у Вільні

17.09.2026 (19:00 - 21:00) Віленскі беларускі музей імя Луцкевіча (Vilniaus 20)

Фэст «Восень у Завоссі» пад Баранавічамі

26.09.2026 (12:00 - 16:00) музей-сядзіба Міцкевічаў «Завоссе»

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ