Прэзентацыя факсімільнага выдання першага “Буквара”

28.08.2018 16:00 - 17:00 Нацыянальная бібліятэка (прасп. Незалежнасцi, 116) Уваход вольны

28 жніўня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбудзецца прэзентацыя факсімільнага выдання першага “Буквара”.

Пасля працяглай працы наша каманда завяршыла рэалізацыю міжнароднага навуковага і выдавецкага праекта па факсімільным узнаўленні першага “Буквара”. Арыгінальнае выданне выйшла роўна 400 гадоў таму назад – у 1618 годзе ў друкарні Віленскага Святадухаўскага брацтва ў Еўі.

Да непасрэднай рэалізацыі праекта далучыліся Пасольства Рэспублікі Беларусь у Вялікабрытаніі, Белдзяржуніверсітэт і Бібліятэка Мідл Тэмпл у Лондане. Арганізацыйную падтрымку забяспечылі Міністэрствы культуры, адукацыі і замежных спраў Рэспублікі Беларусь і Міжнародная асацыяцыя беларусістаў. Партнёрамі ў рэалізацыі праекта сталі Белінвестбанк, Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця.

Усяго ў свеце захаваліся два асобнікі ўнікальнага выдання. Адна з кніг захоўваецца ў Бібліятэцы Мідл Тэмпл у Вялікабрытаніі, другай – у Каралеўскай бібліятэцы Даніі. На радзіме не засталося ніводнага выдання: як часта адбываецца з навучальнымі дапаможнікамі, іх проста “зачыталі да дзірак”.

Прэзентацыя факсімільнага выдання пройдзе ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі напярэдадні Дня ведаў і Дня беларускага пісьменства. І гэта невыпадкова, бо з Буквара пачынаецца шлях да ведаў. Сёння па кнігах з назвай “Буквар” вучацца ў многіх краінах свету.

Маштабны праект па факсімільным узнаўленні выдання 1618 года закліканы зрабіць першы “Буквар” даступным для шырокай аўдыторыі і прадэманстраваць высокую каштоўнасць культурнай спадчыны нашага народа.

Прэзентацыя пачнецца а 16-й гадзіне ў атрыуме 2-га паверха. Цэнтральны ўваход.


Вам можа быць цікава

Выстава Надзеі Гутнікавай «Пашый мне, мацi, шнуравiцу» ў Віцебску

25.02.2026 09:00 - 29.03.2026 18:00 Выставачная зала (Белабародава, 5)

Вандроўка да дня народзінаў Багушэвіча з Вільні

21.03.2026 (10:00 - 12:00) паведамяць па рэгістрацыі (паведамяць па рэгістрацыі)

Iva Sativa ў Гданьску

26.03.2026 (20:00 - 22:00) Czudner SPOT (Łąkowa 35)

Дзіма Нарышкін ва Уроцлаве

29.03.2026 (18:00 - 19:30) WędrówkiPub (Podwale 37/38)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ