Прэзентацыя кніг Кацярыны Массэ і Кацярыны Ваданосавай

02.02.2016 19:00 - 21:00 кнігарня “Галіяфы” (вул. Старавіленская,6) Бясплатнае

2 лютага а 19-ай гадзіне ў кнігарні “Галіяфы” у Траецкім прадмесці (вул. Старавіленская,6) адбудзецца доўгачаканая прэзентацыя электронных зборнікаў вершаў двух маладых паэтак – Кацярыны Массэ і Кацярыны Ваданосавай.

Гэтыя дзве кнігі аб’ядноўваюць некалькі рэчаў: электронны фармат зборнікаў, што ўжо незвычайна для беларускай кнігавыдавецкай справы, для аўтараў яны з’яўляюцца дэбютнымі і выйшлі адначасова пад шыльдай новага праекта “Электронная бібліятэчка часопіса “Верасень”.

Змест кожнай кнігі цалкам адметны. Калі для творчасці Кацярыны Ваданосавай уласцівыя рамантычныя настроі, натхнёныя эпохай сярэднявечча і гераічнымі часамі з твораў “фэнтэзі”, то вершы Кацярыны Массэ гучаць як суцэльная аўтарская рэфлексія, накіраваная на вывучэнне ўнутранага свету і пошукі свайго месца ў неспакойным свеце. Пачуць цудоўныя, жывыя вершы ад аўтараў – не прапусціце такой магчымасці!

Ноў-хаў мерапрыемства ў “Галіяфах” стане прэм’ерны паказ буктрэйлераў, якія адмыслова былі знятыя з нагоды выхаду паэтычных зборнікаў. Акрамя таго, гасцей чакае музычная імпрэза з удзелам барда Эдуарда Акуліна і гурта Кацярыны Ваданосавай.

Прыходзьце а 19-ай гадзіне ў аўторак, будзе цікава!

А кнігі можна набыць на кніжных платформах Smashwords.com, Barnes&Noble, Kobobooks, а з аўторка – праз партал kniharnia.by.


Вам можа быць цікава

Выстава абярэгаў у Мінску

11.08.2026 10:00 - 30.08.2026 18:00 Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Выстава «Іван Фяцісаў. Маляўнічыя навелы» ў Мінску

21.08.2026 10:00 - 04.10.2026 17:00 Нацыянальны мастацкі музей (пераходная галерэя) (К. Маркса, 24)

Музычны фестываль «Пойма» ў Віцебску

28.08.2026 12:00 - 29.08.2026 23:00 пляцоўка для пляжнага футбола (парк Віцьба)

Квіз «Скрынка» ў Вільні

29.08.2026 (17:00 - 19:00) Baltas Ūsas (Šv. Ignoto, 16)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ