Прэзентацыя кніг серыі “Паэты планеты”

11.10.2016 16:00 - 19:00 Нацыянальная бібліятэка Беларусі (Незалежнасці 116) Бясплатнае

У аўторак, 11 кастрычніка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (галерэя, 2-гі паверх) прэзентацыя першых 9-ці кніг серыі “Паэты планеты” з удзелам выдаўца Зміцера Коласа і перакладчыкаў – Лявона Баршчэўскага, Андрэя Хадановіча, Ганны Янкуты і іншых. Наведнікаў чакаюць сюрпрызы.

У серыі дагэтуль выйшлі зборнікі выбранай паэзіі Сапфо, Умара Хаяма, Франчэска Петраркі, П’ера дэ Рансара, Ўільяма Шэкспіра, Ёгана Вольфганга Гётэ, Шарля Бадлера, Райнэра Марыя Рыльке, Габрыэлы Містраль.

Кнігі Умара Хаяма і Габрыэлы Містраль выйшлі ў перакладзе Рыгора Барадуліна, зборнік Р.М.Рыльке пераклаў Васіль Сёмуха.
Падчас імпрэзы можна будзе набыць кніжкі серыі па спецыяльным, зніжаным кошце.

Пачатак – а 16.00.


Вам можа быць цікава

Выстава «Petroleum» у Гомелі

04.09.2026 17:00 - 18.09.2026 17:00 галерэя Вашчанкі (вул. Карповіча, 4)

Выстава Алены Хайрулінай «Сімфонія колеру» ў Віцебску

08.09.2026 17:00 - 04.10.2026 17:00 выставачная зала (Фрунзэ, 11)

Квіз «Шуфлядка» ў Кракаве

22.09.2026 (19:00 - 21:00) Pub ToTu 15 (Władysława Reymonta 15)

Спектакль «Наступны прыпынак» у Варшаве (16+)

26.09.2026 19:00 - 27.09.2026 21:00 Teatr Potem-o-tem (ul. Nowolipki 2/2a)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ