Прэзентацыя кнігі Алеся Краўцэвіча “Краіна Пагранічча”

16.01.2015 17:00 - 19:00 сядзіба ТБМ (вул. Румянцава, 13) Бясплатнае

У межах кампаніі “Будзьма!” на сядзібе ТБМ адбудзецца прэзентацыя новай кнігі доктара гістарычных навук Алеся Краўцэвіча “Краіна Пагранічча”

Выбраныя эсэ, рэпартажы, публіцыстыка, навукова-папулярныя працы, створаныя за апошнія тры дзесяцігоддзі і аб’яднаныя агульнай тэмай гісторыі Краіны Пагранічча, якая сёння называецца “Беларусь”. Частка працаў публікуецца ўпершыню.

Па тэкстах, укладзеных у храналагічным парадку, можна заўважыць як эйфарыя свабоды ў беларускім грамадстве пачатку 90-х гадоў 20 ст. зноў змяняецца настроем на будзённую працяглую працу мацавання нацыянальнай тоеснасці…

Прэзентацыя кнігі адбудзецца 16 студзеня 2015 г. (пятніца)  у 17.00 гадзін. Аматары літаратуры і гісторыі будуць мець мажлівасць задаць аўтару пытанні.

Уваход вольны.


Вам можа быць цікава

Выстава "VOYAGE Дзяніса Барсукова" ў Мінску

11.12.2025 18:00 - 11.01.2026 20:00 Галерэя Шчамялёва (вул. Рэвалюцыйная, 10)

Імпрэза “Прыйшла Каляда!” у Мінску

16.12.2025 (14:00 - 16:00) Музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Калядная pre-party ў Вільні

20.12.2025 (18:00 - 20:00) Замак (Naujoji Riovoniu, 10)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ