Прэзентацыя кнігі Ігара Мельнікава “Заходнебеларуская Атлантыда” ў Маладзечне

14.02.2015 15:00 - 17:00 Маладзечна (вул. Чыстая, 26) Бясплатнае

Сустрэцца з гісторыкам і набыць яго новую кнігу можна будзе ў суботу, 14 лютага, а 15 гадзіне. Прэзентацыя пройдзе па адрасе вул. Чыстая, 26.

Кніга кандыдата гістарычных навук Ігара Мельнікава пабачыла свет напрыканцы мінулага году. Прысвечана яна гісторыі Заходняй Беларусі ў міжваенны час.

У кнізе можна знайсці аналіз гісторыі Заходняй Беларусі ў складзе Другой Рэчы Паспалітай, а таксама біяграфіі асобных людзей, лёсы якіх звязаныя з падзеямі таго часу.

Ёсць у кнізе і раздзел, прысвечаны сталінскім рэпрэсіям супраць жыхароў Заходняй Беларусі і Беларускаму катынскаму спісу.

На прэзентацыі кожны ахвотны атрымае магчымасць задаць пытанне аўтару аб гісторыі нашага рэгіёна і пабачыць слайд-шоу з унікальных фотаздымкаў Заходняй Беларусі.

Аўтар ужо прэзентаваў сваю працу ў Мінску і Варшаве. Кніга выйшла невялікім тыражом у 200 асобнікаў, амаль усе з іх ужо раскупленыя. Апошнія экзэмпляры кнігі можна будзе набыць менавіта ў Маладзечне.

 

rh.by


Вам можа быць цікава

Майстар-клас па выцінанцы ў Варшаве

16.11.2025 (13:00 - 15:00) Прастора "MIT" (Stalowa, 36)

Palina ў Варшаве

17.11.2025 (19:00 - 21:00) NIEBO (Nowy Świat 21C)

Palina ў Гданьску

19.11.2025 (19:00 - 20:00) Drizzly Grizzly (Elektryków 1)

Акустычны Уладзімір Пугач у Берліне

20.11.2025 (20:00 - 22:00) Kvartira 62 (Ecke Skalitzerstr Wrangelstr/ Lübbener Str.18)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ