Выстава Барыса Аракчэева «Вобразы мілыя роднага краю» ў Мінску

08.05.2026 - 22.05.2026 17:00 - 18:00 музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5) Уваход — па квітку ў музей
У пятніцу, 8 траўня, у музеі Якуба Коласа пачынае працу выстава «Вобразы мілыя роднага краю», прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння мастака, педагога, заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь Барыса Аракчэева.

Экспазіцыя пабудавана як займальнае падарожжа па жыццёвым і творчым шляху Барыса Аракчэева.

Прадстаўленыя работы дазваляюць убачыць, як развіваўся яго талент: ад ранніх навучальных прац у Беларускай акадэміі мастацтваў да сталай творчасці.

Асаблівую каштоўнасць выставе надаюць дакументы, ілюстрацыі і асабістыя рэчы, якія дапамагаюць глыбей зразумець не толькі творцу, але і чалавека, чый лёс быў непарыўна звязаны з Беларуссю.

Уваход — па квітку ў музей.



Вам можа быць цікава

Выстава «2026 ABSTRACT» у Віцебску

15.05.2026 10:00 - 14.06.2026 17:00 Выставачная зала (Белабародава, 5)

Міжкультурны сямейны пікнік у Торуні

13.06.2026 (15:00 - 20:00) этнаграфічны музей імя Марыі Знаменскай-Пруферавай (Wały Generała Władysława Sikorskiego, 19)

Фестываль «Бібліялета» ў Мінску

19.06.2026 (16:00 - 20:00) Нацыянальная бібліятэка (пр-т Незалежнасці, 116)

Сяброўскі каталіцкі пікнік у Варшаве

20.06.2026 (19:00 - 22:00) парафіяльны дом (Żuromińska 2)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ