Прэзентацыя кнігі Льва Казлова

05.05.2016 19:00 - 21:00 Кнігарня «Галіяфы» (вул. Старавіленская, 6) Уваход вольны

5 траўня ў чацвер а 19 гадзіне кнігарня «Галіяфы» зпрашае на прэзентацыю новай кнігі Льва Казлова «З дазволу караля i вялікага князя».

Многія памятаюць гэтае легендарнае выданне, якое выходзіла ў мяккай вокладцы ў 1992 годзе ў выдавецтве «Полымя». Рэмэйк утрымлівае арыгінальныя ілюстрацыі мастака Пятра Драчова.

Цікавае падарожжа ў мінуўшчыну, дзе яго нецярпліва чакаюць вядомыя і невядомыя гістарычныя асобы, што існавалі насамрэч, але з якімі здараліся малаверагодныя ці неверагодныя падзеі.

У прадмове да кнігі Уладзімір Някляеў заўважыў: «Прачытаўшы кнігу Льва Казлова, нават ёлупень датумкае, што не грэх таксама, смеючыся, да мінулага вяртацца. Нават такім найсур’ёзным у свеце людзям, як мы, браткі-беларусы».

Дзе: Кнігарня «Галіяфы», Мінск, вул. Старавіленская, 6, Траецкае прадмесце

Уваход вольны. Запрашаем!

Тэлефон для даведак: +375-17-237-75-27


Вам можа быць цікава

Выстава Аляксандра Салаўёва ў Віцебску

11.09.2026 10:00 - 11.10.2026 17:00 Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5А)

Сяргей Башлыкевіч у Кіеве

18.09.2026 (19:00 - 21:00) (паведамяць па рэгістрацыі)

Трыб’ют «Беларускае золата» ў Тбілісі

18.09.2026 (21:00 - 23:00) Philosof Club (Giorgi Akhvlediani 6)

Фэст «Восень у Завоссі» пад Баранавічамі

26.09.2026 (12:00 - 16:00) музей-сядзіба Міцкевічаў «Завоссе»

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ