Прэзентацыя кнігі “Жыццё ў імя Бацькаўшчыны”

13.11.2015 17:00 - 19:00 Сядзіба БНФ (вул. Чарнышэўскага, 3-39) Бясплатнае

Прэзентацыя кнігі “Жыццё ў імя Бацькаўшчыны” адбудзецца 13 лістапада а 17 00 на сядзібе БНФ.

Гэта кніга – зборнік успамінаў і разваг пра грамадскага і культурнага дзеяча Анатоля Яўхімавіча Белага. На яе старонках адлюстраваныя працэсы і падзеі беларускага нацыянальнага грамадска-культурнага жыцця другой паловы  дваццаць першага стагоддзя. Рэльефна паказана роля ў гэтых працэсах Анатоля Белага, яго дзелавыя і чалавечыя якасці. У кнізе змяшчаюцца фотаздымкі з яго архіва. Складальнікі кнігі – Яўген Гучок, Надзея Сармант, Святлана Белая. Выдавецтва: Віктар Хурсік,2015.Кніга мае 250 старонак, шмат фотаздымкаў.

Адрас: г. Мінск, вул. Чарнышэўскага, 3-39.

Уваход вольны.

Шчыра запрашаем!


Вам можа быць цікава

Выстава «Petroleum» у Гомелі

04.09.2026 17:00 - 18.09.2026 17:00 галерэя Вашчанкі (вул. Карповіча, 4)

Слава Камісаранка ў Варшаве (18+)

17.09.2026 (20:00 - 22:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ