Прэзентацыя кнігі Зоі Долі «Акно ў замежжа»

12.05.2016 08:00 - 17:00 прастора «Кніжная шафа» (праспект Дзяржынскага 9 (уваход са двара)) Бясплатнае

12 траўня а 19-й гадзіне ў прасторы «Кніжная шафа» Зоя Доля прэзентуе кнігу «Акно ў замежжа». Уваход вольны.

Кніга «Акно ў замежжа» апавядае пра сучасных беларусаў, іх жыццё, стасункі з замежнікамі, падарожжы ў Еўропу. За дваццаць гадоў шмат што змянілася ў нашай краіне. Беларусь адкрылася свету, а беларусы зрабіліся сусветнымі лідарамі па колькасці атрыманых шэнгенскіх візаў. Мы ўсё больш і больш падарожнічаем у іншыя краіны, а некаторыя ў пагоні за марай з’язджаюць туды назаўжды. І замежнікі таксама не абмінаюць нашу Беларусь. Што яны тут шукаюць і што ад гэтага маюць?  Адказы вы знойдзеце кнізе «Акно ў замежжа». Выкладзеныя ў кнізе падзеі рэальныя. У персанажах вы пазнаеце сябе сваіх сваякоў і знаёмых. Кніга цікавая, іранічная і праўдзівая.

На прэзентацыі аўтарка распавядзе аб сабе, аб тым як узнікла ідэя стварэння кнігі «Акно ў замежжа», зачытае ўрыўкі з кнігі і вершы.

У прэзентацыі кнігі прыме ўдзел паэт і музыкант Віктар Лупасін. Ён прачытае вершы і праспявае песні.

Таксама адбудзецца прагляд фотаздымкаў з падарожжаў аўтаркі кнігі Зоі Долі ў замежныя краіны і па роднай  Беларусі.

Госці мерапрыемства будуць мець магчымасць набыць кнігу ды атрымаць аўтограф аўтара. Тыя ж, хто ўжо знаёмы з «Акно ў замежжа», змогуць задаць пытанні аўтару ды пагутарыць з ім пра кнігу.

Запрашаем вас на сустрэчу 12 траўня а 19-й, уваход вольны.

Чакаем вас па адрасе праспект Дзяржынскага 9, “Кніжная Шафа” (уваход са двара).

Тэлефон: +375 17 234 48 64, shafaminsk@gmail.com.

Кантактная асоба: Анастасія Дудкова, +375 29 637 09 53.


Вам можа быць цікава

Выстава «Рэстаўрацыйная майстэрня» ў Віцебску

25.04.2025 11:00 - 31.08.2025 18:00 мастацкі музей (вул. Леніна, 32)

Выстава «Таямніцы беларускай выцінанкі» ў Мінску

04.06.2025 17:00 - 02.07.2025 20:00 бібліятэка імя Пушкіна (вул. Гікалы, 4)

Сустрэча «Беларусь! Мова ≠ ідэнтычнасць?» у Хайдэльбергу

03.07.2025 (18:00 - 22:00) Interkulturelles Zentrum, Altes Tabakmuseum (Bergheimer Str. 147)

Купалле ў Белавежскай пушчы

06.07.2025 (18:00 - 22:00) Нацпарк «Белавежская пушча»

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ