• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша

АФІША

Іншае Мінск

Прэзентацыя праекта “CHOICE-Беларусь: спадчына i сучаснасць”

Пачатак: 22.09 (19:00)
Канец: 22.09 (22:00)
Прастора "ЦЭХ"
(Мінск, вул. Кастрычніцкая, 16)
Google

Асацыяцыя агенцый мясцовай дэмакратыi ALDA (Францыя) сумесна з Міжнародным кансорцыумам “ЕўраБеларусь” (Лiтва) абвяшчае пачатак партнёрскай праграмы “CHOICE” і заклікае ўсіх зацікаўленых да ўдзелу.

За трапнай англамоўнай абрэвіятурай хаваецца двухгадовы  праект  па ахове і пераасэнсаванні культурнай спадчыны і ўзмацненні арганізацыйнага патэнцыялу грамадскіх культурніцкіх арганізацый: “CHOICE – Cultural Heritage: Opportunity for Improving Civic Engagement”. Праект будзе разгортвацца ў Беларусі, Украіне, Малдове і Арменіі ў межах праграмы Усходняга партнёрства, пры iнфармацыйнай і кансультацыйнай падтрымцы арганiзацый-партнёраў: Цэнтра культурнага менеджменту (Львоў, Украіна), Нацыянальнага камітэту ICOM (Кішынёў, Малдова), Адукацыйна-даследчага фонду Millennium (Ерэван, Арменiя) i ГА “Цэнтр сацыяльных інавацый” (Мінск, Беларусь).

Беларуская частка праекту, “CHOICE-Беларусь: спадчына i сучаснасць”, грунтуецца на каштоўнасці культурнай спадчыны як рэсурсу для ўмацавання і развіцця сучаснай беларускай ідэнтычнасці і еўрапейскага цывілізацыйнага выбару Беларусі. Арганiзатары праекту маюць мэтай надаць імпульс пашырэнню разнастайнасці інавацыйных падыходаў і ініцыятыў па ўвядзенні культурнай спадчыны Беларусі ў сучаснае культурнае жыццё беларускага грамадства.

На практыцы гэтыя мэты будуць дасягнутыя праз:

–       падтрымку недзяржаўных культурніцкіх арганізацый і прафесійных супольнасцяў у рэалізацыі інавацыйных праектаў па ахове і актуальнай інтэрпрэтацыі нацыянальнай культурнай спадчыны;

–       павышэнне прафесійных кампетэнцый, арганізацыйнага патэнцыялу і ўзмаценнне ролі грамадскіх арганізацый у фармаванні мясцовага і нацыянальнага культурніцкага асяроддзя і культурнай палітыкі ў краіне.

У праграму праекта ўвойдзе:

–       кансультацыйная падтрымка па арганізацыйным развіцці для заяўнікоў і ўдзельнікаў праекта;

–       тэматычныя дыскусійныя мерапрыемствы і семінары;

–       праграма малых грантаў для праектаў па актуалізацыі культурнай спадчыны;

–       падрыхтоўка аналітычных матэрыялаў (policy paper).

Да ўдзелу запрашаюцца:

1) недзяржаўныя арганізацыі мясцовага і/або нацыянальнага ўзроўню, якія працуюць у сферы мясцовага развіцця, аховы і аднаўлення культурнай спадчыны і культурных ландшафтаў;

2) арганізацыі, групы і супольнасці прафесіяналаў і інтэлектуалаў, дзеячы культуры, заклапочаныя тым, як захаваць культурныя ландшафты і іх разнастайнасць, і забяспечыць устойлівае выкарыстанне рэсурсу культурнай спадчыны для развіцця гарадоў і паселішчаў.

 

Адбор удзельнікаў будзе праходзіць у два асноўныя этапы.

На першым этапе арганізацыям і ініцыятывам, якія жадаюць удзельнічаць у праекце, неабходна падрыхтаваць і даслаць на электронную скрынку [email protected] наступныя дакументы :

–       творчую канцэпцыю культурніцкага праекта, у аснове якога – інтэрпрэтацыя, актуалізацыя, рэвіталізацыя матэрыяльнай і нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі.

–       папярэдні план свайго арганізацыйнага развіцця.

Форма анкеты і інструкцыя па падрыхтоўцы заяўкі будуць размешчаныя на сайце eurobelarus.info.

Дэдлайн падачы канцэпцый і планаў: 31 кастрычніка 2015.

Дыяпазон  тэматычных накірункаў і фарматаў праектаў можа ўключаць:

– складанне мапаў  аб’ектаў культуры, маршрутаў культурнай спадчыны;

– мабільныя дадаткі для папулярызацыі канкрэтнай культурнай спадчыны;

– прасоўванне сучасных метадаў і тэхналогій аднаўлення культурных ландшафтаў;

– мабілізацыя мясцовых супольнасцяў для прыняцця ўдзелу ў мясцовым планаванні, уплыву на рэалізацыю культурнай палітыкі і яе адсочванне;

– а таксама іншыя інавацыйныя праекты, свежыя творчыя ідэі і амбітныя ініцыятывы, заснаваныя на памкенні аўтараў да прафесійнага росту і ўплыву на культурніцкія працэсы лакальнага i нацыянальнага ўзроўню.

На другім этапе адбору, да 20 студзеня 2016 года, арганізацыі з ліку адабраных ўдзельнікаў пры дапамозе кансультантаў і трэнераў будуць распрацоўваць і прадстаўляць прапановы па праекце з падрабязным бюджэтам, а таксама дапрацоўваць заяўленыя планы свайго арганізацыйнага развіцця.

Адабраныя ўдзельнікі атрымаюць таксама магчымасць прыняць удзел у прафесійных семінарах і міні-стажыроўках у профільных арганізацыях у Беларусі, Украіне, Малдове і Арменіі, а таксама рэалізаваць сумесныя праекты з партнёрамі з гэтых краін.

Атрымаць больш поўную інфармацыю аб праекце, яго магчымасцях  і ўмовах удзелу можна будзе ад саміх каардынатараў на  афiцыйнай  прэзентацыі “CHOICE-Беларусь: Спадчына і сучаснасць”, якая адбудзецца 22 верасня ў культурнай прасторы “ЦЭХ” а 19:00. Уваход вольны.

***

Прэзентацыя праекта “CHOICE-Беларусь: спадчына i сучаснасць”

Дата:

22 верасня 2015 г.

 

Месца:

ЦЭХ: вул. Кастрычніцкая, 16, 2 паверх.

19:00.

ФОТА – Віктар Малышчыц (крыніца: tech.onliner.by)


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Пашыраем беларускі космас». Вялікая размова з Алінай Коўшык пра развіццё беларускай культуры і выклікі сучаснасці
    • «Чырвоны Каліноўскі»: на сцягу антыфашыстаў у Іспаніі. Частка ІІ
    • Андрэй Дурэйка: «Філасофія калабарацыянізму — галоўная небяспека для беларускай культуры»
    • «Мне заўсёды быў чужы такі тупы беларускі нацыяналізм». Вялікая размова з Альгердам Бахарэвічам
    • Беларусы прыдумалі класны каляндар на 2024-ы: адкрытая перадзамова
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип