Прэзентацыя выданняў з серыі “100 выдатных дзеячаў беларускай культуры”

05.12.2013 16:00 - 18:00 Арт-Сядзіба (завулак Інструментальны, дом 6) Бясплатнае

Інстытут беларускай гісторыі і культуры (ІБГіК) і выдавецтва “Харвест” запрашаюць на прэзентацыю чарговых выданняў з серыі “100 выдатных дзеячаў беларускай культуры”, якія прысвечаны Я. Чачоту, У. Сыракомлю, І. Канчэўскаму, В. Ластоўскаму, М. Пташуку. Адначасова адбудзецца адкрыццё экспазіцыі мастацкай выставы “Першапачатак: беларускія пісьменнікі ў фальклорных вобразах”.

Імпрэза будзе праходзіць 5 снежня (чацвер), з 16 да 18 гадзін, у памяшканні “Арт-Сядзібы”.

Адрас: завулак Інструментальны, дом 6, першы паверх, левы бок. /Станцыя метро “Парк Чалюскінцаў”. Адзін квартал па вул. Калініна, потым звярнуць на правы бок і яшчэ 50 метраў да Інструментальнага завулка/


Вам можа быць цікава

Выстава «Марк Шагал. Над горадам» у Віцебску

16.07.2026 16:00 - 14.09.2026 18:00 Ратуша (вул. Леніна, 36)

Восеньскі баль ля Ратушы ў Віцебску

12.09.2026 (14:00 - 17:00) дворык Ратушы (вул. Леніна, 36)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ