Презентация нового номера альманаха «Городские Тактики»

09.02.2019 15:00 - 17:30 Прастора КХ ((вул. Халтурына, 2/1) Бясплатнае

Прэзэнтацыя новага нумара альманаха “Гарадзкія тактыкі”, тэма якога – гістарычны цэнтр горада.
Гэтая вялікая і часта неадназначная тэма надзвычай актуальна для Берасця. За апошні час было шмат сказана і напісана пра змяненьне вобліка гістарычнага цэнтра горада. У гэтым нумары мы пастараліся разабрацца, што такое “гістарычны цэнтр”, якія асаблівасьці і магчымасьці надае гэты статус аб’ектам, як увогуле культурная спадчына жыве у гарадзкой прасторы.

Нумар падрыхтаваны сумесна з Беларускім камітэтам ІКАМОС, яго матэрыялы ахопліваюць шырокае кола праблем: сацыяльная і палітычная барадзьба за гістарычны цэнтр, гендэрнае вымярэньне спадчыны, функцыянаваньне беларускай этнічнай спадчыны у горадзе, канструяваньне канцэпцый разьвіцьця гістарычных тэрыторый, якаясьць праектаваньня ў гістарычным цэнтры ды іншыя.
Гэты нумар – збор пад адну вокладку матэрыялаў, напісаных у кірунку critical heritage studies. Сярод аўтараў нумара: Раса Чыпайтэнэ, Сцяпан Стурэйка, Ігар Раханскі, Іван Краўцоў, Аліна Дзеравянка, Раман Воранаў ды іншыя.

Альманах “Гарадзкія тактыкі” – навукова-папулярны зборнік, прысьвечаны гарадзкім даследваньням. Нашыя мэты – прадстаўленьне шырокай аудыторыі сучасных ведаў пра горад.

Падзея ў Facebook.


Вам можа быць цікава

Выстава «Паэзія звычайнага. Прыгажосць простых рэчаў» у Магілёве

02.07.2026 10:00 - 13.09.2026 17:00 Музей В. К. Бялыніцкага-Бірулі (вул. Ленінская, 37)

Выстава «FONART FEST: футбол як мастацтва» ў Мінску (3+)

15.07.2026 10:00 - 06.09.2026 17:00 галерэя Савіцкага (пл. Свабоды, 15)

Выстава Сяргея Кухто «Кентаўр Кухто» ў Віцебску

15.07.2026 16:00 - 30.08.2026 17:00 Выставачная зала (Белабародава, 5)

«Welcome Market» у Брэсце

15.08.2026 12:00 - 16.08.2026 20:00 Брэсцкі абласны грамадска-культурны цэнтр (вул. Камуністычная, 1)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ