• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша

АФІША

Іншае Мінск

Публічная дыскусія “Білінгвізм як культурная стратэгія. Шлях да росквіту ці заняпаду?”

Пачатак: 09.04 (18:30)
Канец: 09.04 (22:00)
Галерэя сучаснага мастацтва «Ў»
(Мінск, пр. Незалежнасці, 37а)
Google

“Моўнае пытанне” — адно з найбольш вострых і праблемных для беларусаў. Кожная культурная падзея нацыянальнага значэння выклікае спрэчкі па вызначэнні “сваё” і “чужое”, беларускае альбо савецкае\расейскае… І моўны крытэрый звычайна становіцца вызначальным аргументам.

Дадалі паліва ў палымяныя дыскусіі і ўкраінскія падзеі, надаўшы моцы як моўным рыгарыстам, якія пужаюць “выратавальніцкай” стратэгіяй расійскай акупацыі, так і прыхільнікам кампрамісаў як шляху выратавання ад грамадзянскай вайны. Гэта сітуацыя чарговы раз раскалола беларускае грамадства і абвастрыла праблему мовы як прыкметы нацыі. Але яна ж і вымушае да пошуку агульнага шляху і сінхроннага рушэння як адказу на выклік свету, які змянуўся за апошнія некалькі месяцаў.

Лятучы ўніверсітэт запрашае прыхільнікаў моналінгвістычнай і білінгвістычнай культурных традыцый — філосафаў, навукоўцаў, літаратараў, сцэнарыстаў, культурных мэнэджэраў — да дыскусіі “Білінгвізм як культурная стратэгія. Шлях да росквіту ці заняпаду?”

Падставай да дыскусіі стануць тэзісы філосафа і літаратара Ігара Бабкова, якія пазыцыянуюць стратэгію білінгвізма для развіцця беларускай культуры: падмуркі, кантэкст і прыярытэты. І супольна з прадстаўнікамі розных пазіцый мы абмяркуем наступныя пытанні:

– Ці здольная білінгвістычная культурная стратэгія вырашыць моўныя супярэчнасці і канфлікты ў “новай сітуацыі”?

– Ці варта змяняць нацыянальны кантэкст у моўным пытанні на больш шырокі?

– Ці ёсць патэнцыял да разгортвання блінгвістычнай стратэгіі: прыхільнікі і апаненты?

– Якія пытанні і выклікі паўстаюць перад інтэлектуальнай супольнасцю пры змене стратэгіі з “беларускае па форме” на “беларускае па змесце”?

Да ўдзелу ў дыскусіі запрошаныя: філосаф Валянцін Акудовіч, культуролаг Юлія Чарняўская, метадолаг Уладзімір Мацкевіч, культуролаг Максім Жбанкоў. Да абмеркавання далучыцца таксама і каардынатар кампаніі “Будзьма!” па Гарадзенскім рэгіёне Хрысціна Марчук. Вядоўцы: ініцыятар дыскусіі філосаф Ігар Бабкоў і палітолаг Андрэй Ягораў. Дыскусія будзе праходзіць 9 красавіка ў галерэі “Ў”, пачатак а 18.30. Уваход вольны!

Па ўсіх пытаннях просім звязвацца з каардынатарам – Юліяй Галіноўскай: [email protected]; +375297422040


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Лідар «Океана Ельзи» Святаслаў Вакарчук пракаментаваў прысуд за сваю песню ў Мінску
    • Мікалай Пачкаеў: «Беларуская лацінка далёкая ад польскай, а гістарычнай сувязі сучаснага кірылічнага алфавіту з тэкстамі старабеларускай мовы няма»
    • Гурт NaviBand выпусціў новы сінгл з украінскай спявачкай Tayanna. Паслухайце, як нашы мовы гучаць разам
    • «Нікому няма справы, ці беларусы — нашчадкі паўстанцаў-1863, Каліноўскага, ВКЛ, Вітаўта, Астрожскага»
    • «Цяпер у мяне ёсць месца, дзе я магу быць шчырай і не думаць пра тое, каб выжыць»: актрыса Святлана Зелянкоўская адкрыла ў Варшаве тэатр-студыю
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип