У нядзелю, 9 лістапада, беларусы Варшавы прысвячаюць традыцыйную штотытднёвую акцыю памяці Рамана Бандарэнкі.
12 лістапада ў двары свайго дома быў забіты Раман Бандарэнка.
Яго "правінай" стала жаданне абараніць бела-чырвона-белыя стужкі - сімвалы вольнай Беларусі.
Злачынцы, якія здзейснілі забойства, дагэтуль не пакараныя, яны не сядзяць у турмах, а з камфортам працягваюць жыць на свабодзе.
У гадавіну смерці 31-гадовага Рамана Бандарэнкі, бяспраўна, гвалтоўна забітага нелюдзямі, мы выходзім, каб сказаць, што мы НЕ ЗАБЫЛІ!
Мы памятаем кожную ахвяру, кожнага забітага і скалечанага рэжымам. Мы не збіраемся дараваць.
У турмах, пад арыштам, пад следствам сядзяць людзі. Губляюць здароўе, гады, жыццё ...
Светлая памяць усім, хто загінуў цягам гэтага змагання.
Але мы працягваем гэтую барацьбу столькі, колькі будзе патрэбна.