Сапраўдны Беларускі Канцэрт

26.05.2013 18:00 - 22:00 клуб Re:Public Бясплатнае

Афіша

Кампанія «Будзьма Беларусамі!» і грамадскае агенцтва «Арт Сядзіба» запрашаюць на Сапраўдны Беларускі Канцэрт.

26 траўня ў клубе «RE:PUBLIC» выступяць тры беларускіх гурта, кожны з якіх прадставіць сваю новую беларускамоўную праграму.

Канцэрт будзе цалкам складацца з прэм’ер:

– гурт «AMAROKA» ўпершыню на гэтым канцэрце прадставіць свой новы паўнафарматны альбом «Pastka», які выйдзе ў свет 15 траўня,

– гурт «Green Pills» запісаў свой дэбютны міні-альбом «Шызафрэнія», які і прэзентуе на канцэрце, на песню з такой жа назваю будзе прэзентаваны кліп, які зараз здымае студыя «КАПКАНFilm» ,

– пераможца конкурсу «КЛІПзаМОВА» гурт «ili-ili» прэзентуе кліп на песню «Танчыць», які зараз здымае студыя «Ideas», а таксама выступіць з цалкам беларускамоўнай праграмай.

Таксама ўсіх удзельнікаў канцэрта чакаюць цікавыя неспадзяванкі, а таксама прыемныя падарункі ад «Будзьма Беларусамі!» і «Арт Сядзібы».

Такім чынам запрашаем 26 траўня ў клуб «RE:PUBLIC». Пачатак роўна ў 18.00.

 
Адзначым, што ў межах канцэрта пройдзе дабрачынная акцыя ад МаеСэнс – праекта дабрачынных аўкцыёнаў сустрэч. Кожны хто набудзе фірмовы значак «МаеСэнс» – зробіць свой унёсак у стварэнне Новага хоспіса.

 

Першая частка (18.00-20.00):
— гурт «Green Pills»
прэзентацыя кліпа і EP «Шызафрэнія»

— гурт «ili-ili»
пераможца конкурсу «КЛІПзаМОВА»:
прэзентацыя кліпа на песню «Танчыць» і беларускамоўная праграма

Другая частка (20.00-22.00):
— гурт «AMAROKA»
вялікі сольны канцэрт-прэзентацыя альбома «Pastka»

Інфалінія:
+ 375 29 782 88 81

Кошт квіткоў:
танцпол – 50 000
столікі – 70 000

Кропкі продажу:
— клуб RE:PUBLIC
— ГЦ Купалаўскі (пав. 19)
— ГЦ Рыга (пав. 18)
— пераходы каля ст. метро Я.Коласа і ГУМ (каса тэатра)

Падрабязней:
http://vk.com/26traven
https://www.facebook.com/events/1100915263380411/


Вам можа быць цікава

Выстава Вольгі Савіч «Маўчанне» ў Мінску (16+)

15.04.2026 18:00 - 09.05.2026 18:00 Музей-майстэрня Заіра Азгура (вул. Азгура, 8)

Вандроўка па Стаўбцоўшчыне з Мінска

10.05.2026 (09:00 - 18:00) музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Сустрэча з Аленай Германовіч у Варшаве

10.05.2026 (14:00 - 15:30) Музей Вольнай Беларусі (Foksal 11)

NAVIBAND у Варшаве

23.05.2026 (20:00 - 22:00) PROGRESJA (Fort Wola 22)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ