Выстава Вольгі Савіч «Маўчанне» ў Мінску (16+)

15.04.2026 - 09.05.2026 18:00 - 18:00 Музей-майстэрня Заіра Азгура (вул. Азгура, 8) Бясплатнае
Сёння ўвечары, 15 красавіка, у музеі-майстэрні Азгура адкрываецца выстава скульптаркі Вольгі Савіч «Маўчанне».

У сваім праекце спадарыня Вольга інтэрпрэтуе маўчанне як спосаб выжывання ў сітуацыях гвалту, страху, бяссілля.

Кожная праца сімвалізуе розныя віды маўчання: пакора, агрэсія, абыякавасць і абсалютная (смерць).

За кожнай гэтай маскай хаваюцца сапраўдныя пачуцці і перажыванні. Гэтак жа для мастака — гэта этапы.

На змену пакоры прыходзіць злосць, што надзеі не апраўдаліся. Затым чалавек стаміўшыся і знясіліўшы, упадае ў стан абыякавасці.

На працягу ўсяго гэтага цыклу асоба памірае і надыходзіць апошняя стадыя — абсалютнае маўчанне.

Выстава працуе да 9 траўня.



Вам можа быць цікава

DLINA VOLNY ў Варшаве

15.05.2026 21:00 - 16.05.2026 01:00 B-Side (Piękna, 19)

«Polyn» у Варшаве

29.05.2026 (19:00 - 21:00) Klub Mechanik (Ludwika Narbutta 87)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ