Саша Філіпенка прэзентуе раман «Чырвоны крыж» у Мінску

05.07.2017 19:00 - 19:00 Кнігарня Логвінаў (ул. Некрасова, 3) Бясплатнае

Прэзентацыя рамана Сашы Філіпенка «Чырвоны крыж» пройдзе 5 ліпеня ў 19:00 у Кнігарні Логвінаў.

Пра кнігу раскажуць і на ўсе пытанні адкажуць пісьменнік Саша Філіпенка і генеральны дырэктар выдавецтва «Время» Барыс Пастарнак. Пагаворым пра памяць, гістарычную віну, пакаянне і мінулае, на якое нельга забывацца.

«Я ў Расеі часта бачу аўтамабілі з наклейкамі “1941–1945. Можам паўтарыць”. Мне б хацелася, каб яны прачыталі “Чырвоны крыж” і ўявілі, у якіх умовах яны б апынуліся, калі б трапілі ў палон, напрыклад, і падумалі, ці варта гэта ўсё паўтараць. Хочацца, каб яны на сэкунду задумаліся», — распавядае Саша Філіпенка ў інтэрв’ю «Радыё Свабода».

Саша Філіпенка – пісьменнік, журналіст, сцэнарыст і вядучы. Аўтар раманаў «Былы сын», «Задумы», «Цкаванне», «Чырвоны крыж». Лаўрэат «Рускай прэміі» 2014 году.

5 ліпеня (серада)
Кнігарня Логвінаў (пр. Незалежнасці, 37а)
19.00
Уваход вольны
Facebook: https://www.facebook.com/events/240869689763143/
VK: https://vk.com/redcrossfilipenco
Кантактны тэлефон: +375447424832

 


Вам можа быць цікава

Выстава Кацярыны Жучэнка "Кудзеля. Вузельчыкі. Год трансфармацыі" ў Заслаўі

07.10.2025 10:00 - 02.11.2025 19:00 Музейна-выставачны комплекс (вул. Рынкавая, д. 4, Заслаўе)

Сямейныя заняткі па кераміцы ў Вільні (3+)

18.10.2025 (17:30 - 20:30) Беларускі Дом (Vilniaus, 20)

Спектакль "Animal Tales" у Познані

25.10.2025 (18:00 - 21:00) Барак Культуры (al. Marcinkowskiego 21)

Palina ў Вільні

28.10.2025 (20:00 - 22:30) Paviljonas (Pylimo gatvė 21B)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ