Семінар для бацькоў пра псіхалагічную дапамогу дзеткам ў Вільні

15.01.2022 10:40 - 10:40 Цэнтр беларускай культуры і супольнасці (Vilniaus g., 20) Бясплатнае

Цэнтр беларускай культуры і супольнасці запрашае бацькоў на семінар «Бацькоўскай школкі», каб навучыцца заўважаць, ці патрэбна дзіцяці псіхалагічная падтрымка спецыяліста.



Дата: 15 студзеня

Час: 10:40 (час мясцовы)

Месца: Vilniaus g., 20, Вільня 

Пасля падзей 2020 года дарослыя ўсё часцей звяртаюцца па псіхалагічную дапамогу: многім беларусам давялося перажыць несправядлівыя судовыя прысуды, жорсткія затрыманні, катаванні. Ды і проста без падтрымкі псіхолага цяжка справіцца са ўзмоцненым працяглым стрэсам і трывогай.

Дзеці ж, у адрозненне ад дарослых, яшчэ не здольныя акрэсліваць словамі свой стан і патрэбу ў падтрымцы. Але ж ёсць некалькі заўважных прыкмет у іх паводзінах, па якіх можна зразумець, што дзіцяці неабходна псіхалагічная падтрымка спецыяліста, і звярнуцца да яго своечасова.

На семінары распавядуць пра гэтыя сімптомы і «падказкі», якія невербальна дасылаюць нам дзеці.


Вам можа быць цікава

Ідрак Мірзалізадэ ў Варшаве

16.07.2025 (20:00 - 22:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16,)

Беларуская сустрэча ў Алясніцы

19.07.2025 (14:15 - 20:00) пад базылікай Св. Яна Апостала (Łużycka 4)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ