Шчодрык у Азярцы

11.01.2026 13:00 - 14:00 музей народнай архітэктуры і побыту 15 рублёў

 

У нядзелю, 11 студзеня, у музеі народнай архітэктуры і побыту ў Азярцы святкуюць Шчодрык





Шчодрык, або Шчодрая куцця
 — вечар з 13 на 14 студзеня, калі гаспадары гатуюць другую (багатую, шчодрую) куццю, бліны з верашчакай і смажанай каўбасой, крупнік. 

Шмат увагі на Шчодрык надавалі варажбе. Варажылі і дарослыя, і дзеці, а асабліва незамужнія дзяўчаты, якія хацелі даведацца, што іх чакае ў будучым годзе. 

Абрад шчадравання вызначаўся абыходам двароў гуртом шчадроўнікаў, спевамі песень-шчадровак, услаўленнем гаспадара і гаспадыні. 

Вас чакае:
 

  • Выступ гурта «Мілавіца»; 
  •  Паказ ценявога тэатра «Вяртэп»; 
  •  Паказ лялечнага тэатра «Батлейка»; 
  •  Рэканструкцыя абраду «Шчадраванне»; 
  •  Народныя танцы і гульні; 
  •  Варожбы з жывёламі; 
  •  Майстар-клас па выцінанцы. 



Квіткі:
для дарослых — 15 рублёў, студэнтам, школьнікам і навучэнцам навучэнцаў — 7,50 рублі, дашкольнікам уваход вольны. 



Вам можа быць цікава

Майстар-клас «Калядны анёл» у Мінску

10.01.2026 (12:00 - 14:00) музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

«Лясныя Каляды» ў Таронта

11.01.2026 (13:00 - 16:00) Беларускі Цэнтр (524 St Clarens Ave)

Музычная вечарына “Каляднае падарожжа” ў Мінску

15.01.2026 (18:30 - 19:30) Лекторый "Фрэскі" (вул. Кісялёва, 38)

Прэзентацыя кнігі Кацярыны Стрынгель «Агент прывіда. Чорная Панна» ў Нясвіжы

17.01.2026 (14:00 - 18:00) гісторыка-культурны музей-запаведнік «Нясвіж» (вул. Замкавая, д. 2)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ