Ініцыятыва «Беларуская літаратура» агучыла кнігу Зараславы Камінскай «Калядны стол».

«Калісьці мы ўмелі малоць зерне, ткаць, выразаць з дрэва, спяваць падчас працы, захоўваць абрады і рытуалы, што існавалі да нас. Мы трымаліся звычаяў і паўтаралі рухі продкаў. Сёння мы іншыя, але, як і раней, умеем гатаваць ежу. Мы чысцім бульбу, мажам хлеб, пячом бохан, варым боршч ці куццю. Гэта таксама рытуал і абрад, які яднае сям’ю і збірае родных разам хаця б раз на год. Ежа — гэта традыцыя, памяць, сімвалы і мова, зразумелая толькі сваім. Магчыма, калісьці гэта знікне, як зніклі іншыя ўмеласці. Але пакуль мы яшчэ памятаем і ўмеем, мы запрашаем вас за «Калядны стол», — напісана ў анатацыі да аўдыяверсіі.
У 2020 годзе Зараслава Камінская з кнігай «Калядны стол» выйграла прэмію Цёткі ў намінацыі «Найлепшая кніга для дзяцей і падлеткаў» і заняла трэцяе месца ў прэміі Гедройця, нагадвае bellit.info..