Прэзентацыя кнігі Кацярыны Стрынгель «Агент прывіда. Чорная Панна» ў Нясвіжы

17.01.2026 14:00 - 18:00 гісторыка-культурны музей-запаведнік «Нясвіж» (вул. Замкавая, д. 2) Бясплатнае



17 студзеня, у суботу, у гісторыка-культурным музеі-запаведніку «Нясвіж» адбудзецца прэзентацыя кнігі Кацярыны Стрынгель «Агент прывіда. Чорная Панна»





Кацярына Стрынгель
 — пісьменніца з Мінска. Піша ў жанрах магічны рэалізм, гарадское фэнтэзі, містыка. 

Раман «Агент прывіда. Чорная Панна» — гэта гісторыя ў жанры магічнага рэалізму і гістарычнае фэнтэзі аб тым, як агентка рэінкарнацыйных анамалій Насця Савіцкая імкнецца дапамагчы здабыць спакой адразу тром духам. Пра трагічнае каханне Барбары Радзівіл, пра гісторыю Нясвіжскага замка, пра тое, як сапраўдныя пачуцці здольныя стаць легендай і шмат сотняў гадоў натхняць людзей. 

У праграме прэзентацыі:
 

  • паблік-ток і абмеркаванне кнігі з пісьменніцай Кацярынай Стрынгель; 
  •  чытанне ўрыўка з кнігі; 
  •  аўтограф-сесія; 
  •  экскурсія па палацавым комплексе (па жаданні). 



Для гасцей з Мінска будзе арганізаваны трансфер
па папярэднім запісе праз форму рэгістрацыі. 


Уваход на прэзентацыю вольны. Уваход у палац для экскурсіі аплачваецца ў касе музея (19 рублёў). Рэгіструйцеся па спасылцы. 



Вам можа быць цікава

Выстава “Шчасцю – быць!” у Мінску

13.02.2026 16:30 - 20.04.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20)

Шпацыр па сярэднявечным Гданьску

15.03.2026 (14:30 - 15:30) Baszta Narożna (Baszta Narożna, Ogarna)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ