Шпацыр па цясніне Трусо для інтравертаў з Тбілісі

12.11.2022 07:00 - 21:00 ------------ Бясплатнае

Тбіліскі клуб інтравертаў не спыняецца хайкаваць і ў суботу, 12 лістапада, запрашае беларусаў на новы прыемны хайкінг. Гэтым разам - па цясніне Трусо.



Дата: 12 лістапада

Час: 7.00 (час мясцовы)

Месца збору: плошча Свабоды, Тбілісі


Вас чакаюць разваліны старажытных веж і асяцінскіх сёлаў, мінеральныя крыніцы і бяздоннае возера з бурбалкамі. Карацей, прыгоды на 20 км уздоўж жвавай рэчкі Церак.

Перапад вышыні - 200 метраў. Магчымыя дождж, холад і падзенне астэроіду.

Выезд а 7-й раніцы з плошчы Свабоды. Вяртанне ў Тбілісі - каля 21.00.

Трансфер да месца хайкінгу: 3 гадзіны ў адзін бок, 450 лары ў абодва бакі на ўсіх (максімум 19 чалавек).

Удзел вольны, адно што давядзецца заплаціць маршрутчыку, каб павазіў усіх.

Далучайцеся да канала клуба, каб заставацца на сувязі. На шпацыр рэгіструйцеся па спасылцы і далучайцеся!





Вам можа быць цікава

Выстава Уладзіміра Казакова «Прысвячэнне Беларусі» ў Гродне

03.09.2026 17:30 - 27.09.2026 19:00 КЦ «Фестывальны» (вул. Тэльмана, 4)

Нямое кіно пад жывую музыку ў Варшаве

10.09.2026 (20:00 - 22:00) дворык Музея Вольнай Беларусі (Foksal 11)

Спектакль «Несцерка» ў Віцебску

12.09.2026 (18:00 - 20:00) тэатр імя Якуба Коласа (вул. Замкавая, д. 2)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ