Шпацыры па Вільні з нагоды юбілею альбома КРАМБАМБУЛІ «Чырвоны Штраль»

31.05.2025 - 01.06.2025 13:00 - 15:00 ------------ данаты

 

31 траўня і 1 чэрвеня ў Вільні ў падтрымку юбілейнага канцэрта з нагоды 10-гадовага юбілею альбому КРАМБАМБУЛІ «Чырвоны штраль» пройдуць адмысловыя шпацыры па беларускіх мясцінах.





Дзе ж знаходзіўся ў Вільні знакаміты «Чырвоны Штраль», хто там зьбіраўся, чым частавалі і што адбывалася?

Якіх яшчэ колераў і смакаў былі тыя «штралі»? І чаму літоўцы найперш шануюць «Белы Штраль»?

Акрамя «штраляў» удзельнікі шпацыру наведаюць іншыя віленскія адрасы беларускіх дзеячоў і занурацца ў атмасферу першай паловы XX стагоддзя.


Шпацыры праводзяцца за ахвяраваньні!

Месца пачатку ды іншая інфармацыя будуць дасланыя на пакінутыя пры рэгістрацыі кантакты.




Вам можа быць цікава

Выстава «Дзень беларускага пісьменства» ў Мінску

04.09.2026 10:00 - 25.09.2026 18:00 навуковая бібліятэка імя Коласа (універсальная чытальная зала) (вул. Сурганава, 15)

NAVIBAND у Беластоку

20.09.2026 (19:00 - 21:00) Zmiana Klimatu (Warszawska 6)

Кніжны клуб у Брэсце абмяркуе Зарэцкага

25.09.2026 (18:30 - 20:30) Брэсцкі абласны краязнаўчы музей (К. Маркса, 60)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ