Культавыя «Падарожжы Дылетанта» вярнуліся на YouTube

Улюбёнае беларускае шоу ўжо не аднаго пакалення беларусаў «Падарожжы Дылетанта» абвясціла аб вяртанні. Юрась Жыгамонт зноў выправіўся ў вандроўку па гасцінцах Беларусі, заўважыў reform.news.

Juraś Žyhamont

Новы выпуск праекта прысвечаны Гервятам. З экранаў зноў гучыць фірменнае вітанне вядоўцы:

«Шаноўнаму панству, дзень добры!

Мы зноў у падарожжы. А хто ў падарожжы бывае, той разум набывае.

Гэта, шаноўнае панства, мястэчка Гервяты, што ў Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці. Раней Вялікае Княства Літоўскае, а цяпер — Рэспубліка Беларусь».

Юрась Жыгамонт у саламяным капелюшы ў белым, летнім убранні распавядае пра гісторыю мястэчка на фоне неверагодных краявідаў.

Каманда адзначае, што выпускі будуць з’яўляцца штотыдзень.

Праект быў на паўзе некалькі гадоў.