Сольны канцэрт Relikt у Гомелі

15.12.2019 19:00 - 19:30 Red Pub (вул. Леніна, 10) ад 15 рублёў

Уладальнікі ўзнагарод “Артыст года” і «Лепшы рок-альбом» гурт Relikt дадуць у Гомелі 15 снежня канцэрт з найлепшых ды найулюбёнейшыя слухачамі песень за ўсю гісторыю існавання каманды.

Жыхары і госці горада над Сожам змогуць аднымі з першых пачуць са сцэны кампазіцыі з найноўшага дыска “Дрэва жыцця”. Таксама ў праграме хіты з неаднаразова адзначаных экспертамі альбомаў “Лекавыя травы” і “Куфар”.

Кожны слухач знойдзе ў песнях Relikt нешта роднае і блізкае - сваё.

У “Лекавых травах” - гэта гаючая энергія народных песень з розных куткоў Палесся, а таксама хараство, увасобленае ў кампазіцыях, складзеных паводле твораў класікаў беларускай літаратуры.

У “Куфры” - сапраўдныя скарбы, багацце стыляў, эмоцыяў і настрояў: ад футбольнага гімна да вытанчанага джаза.

У “Дрэве жыцця” - саму сутнасць чалавечага існавання, перададзеную моваю рок-музыкі.

Re1ikt выпусціў новы альбом Дрэва жыцця (Слухаць!)

Што: Сольны канцэрт Relikt
Дзе: Red Pub (вул. Леніна, 10)

Дзверы / Пачатак: 19:00 / 19:30

Квіткі:
Анлайн: afisha.bycard.by
15р - папярэдні продаж - Red Pub (вул. Леніна, 10) ці па тэл. +37525-6473148
20р - у дзень канцэрта на ўваходзе.

Інфалінія і дастаўка білетаў: +37525-6473148


Вам можа быць цікава

Выстава «Чарнобыль: 40 гадоў сузірання» ў Мінску

18.04.2026 10:00 - 13.05.2026 17:00 Нацыянальны мастацкі музей (галоўны корпус, пераходная галерэя) (вул. Леніна, 20)

Паэтычны батл Аляксея Кулакова і Нікі Беляўцовай у Мінску

13.05.2026 (19:00 - 21:00) кінатэатр «Піянер» (вул. Энгельса, 20)

Вялікі баль Валовічаў у Свяцку

23.05.2026 (15:00 - 18:00) сядзіба Вялікі Свяцк Валовічаў

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ