"Што і навошта назіраць аматару астраноміі ў Сонечнай сістэме": лекцыя ў мінскім планетарыі (12+)

15.11.2025 18:00 - 18:50 Планетарый (вул. Фрунзэ, 2 (парк Горкага)) Бясплатна

У суботу, 15 лістапада, у мінскім планетарыі - лекцыя "Што і навошта назіраць аматару астраноміі ў Сонечнай сістэме" ў межах праекта "Трыбуна вучонага".


Магістр тэхнічных навук, аматар астраноміі, член журы конкурсу "АстраПогляд 2025" Канстанцін Вепраў раскажа аб аб'ектах астранамічных назіранняў, дасць практычныя парады маладым аматарам і адкажа на галоўныя пытанні.

Мерапрыемства праводзіцца ў рамках конкурсу астрафатаграфіі "АстраПогляд 2025", заяўкі на які прымаюцца да 30 лістапада.

Таксама ў гэты вечар астрафатографы і ўсе зацікаўленыя ў рэжыме свабодных зносін змогуць сустрэцца з членамі журы конкурсу і задаць пытанні па ўдзеле.

Працягласць - 50 хвілін.

Уваход вольны.


Вам можа быць цікава

СамШазам у Варшаве

11.03.2026 19:00 - 12.03.2026 22:00 Canoe Lounge (Świętokrzyska 14)

Гукальныя вясновыя спевы ў Мінску

14.03.2026 (14:00 - 16:00) музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Спектакль "Galera" ў Варшаве (18+)

24.03.2026 (19:00 - 20:30) Scena Przodownik (Olesińska 21)

Iva Sativa ў Берліне

24.03.2026 (20:00 - 22:00) Cosmic Kaspar, (Brunnenstraße 198)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ