Спектакль «Батлейка-Шагал» у Тбілісі

29.06.2023 20:00 - 21:00 Kera space (Georgi Shatberashvili, 23) 30 лары

У чацвер, 29 чэрвеня, акцёр Аляксандр Ждановіч, наш улюбёны Маляваныч, зноў грае ў Тбілісі ўласны спектакль для дзяцей і дарослых «Батлейка-Шагал».



Дата: 29 чэрвеня

Час: дзверы — 19.30, пачатак — 20.00 (час мясцовы)

Месца: Kera space, Georgi Shatberashvili, 23, Тбілісі


«Батлейка-Шагал» — спектакль, дзе нечаканым чынам злучаны прыёмы батлейкі з матывамі жывапісу Марка Шагала.

Як жыць, калі ў цябе забіраюць надзею на заўтрашні дзень? Калі ўлада груба растоптвае ботам далікатны свет тваёй мары? Адказы на гэтыя вечныя пытанні героі спектакля знаходзяць у гумары, творчасці, каханні.

 Інсцэніроўка і рэжысура — Аляксандр Ждановіч

Выканаўцы — Наталля Бібікава, Аляксандр Ждановіч, Валерыя Крук

Скрыпка — Алекс Пацыяшвілі

Лялькі — Ніно Намічэйшвілі

Спектакль ідзе на рускай і беларускай мовах, выкарыстоўваецца ідыш.

Прыходзьце паглыбіцца ў чароўны свет Шагала і прыводзьце дзетак.


Квіткі — 30 лары, а дзецям да 12 гадоў — бясплатна. І патрэбна зарэгістравацца па спасылцы.







Вам можа быць цікава

Творчая сустрэча з Макарам у Варшаве

18.04.2026 (17:00 - 19:00) Букіністка (ul. Smulikowskiego 4C)

Лекцыя «Толкін і Беларусь» у Рызе

19.04.2026 (16:00 - 18:00) Кавярня Музея моды (Grēcinieku iela 24-1)

«Irdorath» у Варшаве (6+)

24.04.2026 (19:30 - 22:00) Proxima (Żwirki i Wigury 99A)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ