У Гродне падчас работ упарадкавання тэрыторыі Новага замка археолагі знайшлі рэшткі муроў з плінфы і галаснікоў XII стагоддзя, піша БелТА.
Фота: радыёкампанія «Гродна»
Што гэта можа быць — трэба яшчэ ўстанавіць, адзначылі спецыялісты.
У 2018 годзе на тэрыторыі Новага замка былі знойдзеныя рэшткі мураванага храма XII стагоддзя. Даследчыкі выказалі тады здагадку, што гэта можа быць Уваскрасенская царква, вядомая па летапісах.


Новая знаходка яшчэ раз пацвярджае той факт, што тэрыторыя Замкавай гары была шчыльна забудаваная ў старажытнасці.
Калі вы працуеце ў Літве, вы можаце падтрымаць «Будзьма беларусамі!», пералічыўшы нам 1,2% ад сваіх падаткаў. Вам уласна гэта не будзе каштаваць анічога.