Хто з нашых вялікіх князёў прыдумаў гэты закон? Заканадаўчы тэст ад «Будзьма!»
Пра Вялікае Княства Літоўскае мы часта думаем праз войны, дынастычныя шлюбы і інтрыгі. Але дзяржава трымалася перадусім на законах. Правілы рэгулявалі ўсе аспекты жыцця і закраналі як магнатаў, гэтак і сялянаў. У гэтым тэсце мы прапануем 10 яркіх цытатаў з законаў ВКЛ. Яны пададзеныя ў сучаснай беларускай адаптацыі паводле арыгіналаў, каб сучасны чытач мог адразу зразумець, пра што гаворка. Ці здагадаецеся, у які перыяд нашай дзяржаўнасці прымалі той ці іншы акт?