ПАДЗЕЯ ДНЯ: Спектакль «Бяляцкі, прасі літасці!» у Стакгольме

20.04.2023 20:00 - 22:00 Dramaten (Lilla scenen) (Almlöfsgatan 1) 100 крон

20 красавіка, у чацвер, у Каралеўскім драматычным тэатры ў Стакгольме — прэ’мера спектакля «Бяляцкі, прасі літасці!»



Дата: 20 красавіка

Час: 20.00 (час мясцовы)

Месца: Dramaten (Lilla scenen), Almlöfsgatan 1, Стакгольм

3 сакавіка ў Мінску быў вынесены прысуд: лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі асуджаны на 10 гадоў пазбаўлення волі на радзіме ў Беларусі. Яго і ягоных калегаў «злачынства» вельмі распаўсюджана ва ўсіх дыктатурах і прапісана так: абарона свабоды слова і правоў чалавека.

Адвакат Максім Знак атрымаў дзесяць гадоў пазбаўлення волі яшчэ 6 верасня 2021 года. Тое ж «злачынства», той жа прысуд. Але, у адрозненне ад Бяляцкага, Знак упершыню апынуўся за кратамі.

Абаіх аб’ядноўвае і стаўленне да напісанага — і Алесь, і Максім пісьменнікі, паэты.

Dramaten.Doc прэзентуе інсцэніроўку паводле твораў Алеся Бяляцкага Максіма Знака.

Мастацкі кіраўнік і рэжысёр — Дзмітрый Плакс. Пераклад Дзмітрыя Плакса, Ханны Сандборг і Олы Валін.

Квіткі коштам 100 шведскіх крон можна набыць па спасылцы.

Таксама будзе паказ 24 траўня.




Вам можа быць цікава

Выстава Веранікі Віткоўскай і Рыгора Віткоўскага «Падарожжа ў лета» ў Мінску

11.06.2026 18:00 - 09.08.2026 18:00 галерэя Шчамялёва (вул. Рэвалюцыйная, 10)

Квіз «Шуфлядка» ва Уроцлаве

15.07.2026 (19:00 - 21:00) Pierre Dollé (ul. Wąska 5/LU1)

NAVIBAND ва Уроцлаве

21.07.2026 (19:00 - 21:00) (паведамяць асабіста за дзень да канцэрта)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ