Спектакль «Быкаў і ягоныя д’яблы» ў Варшаве (16+)

15.01.2026 19:00 - 20:00 Scena Metro (Metro Bródno 11) 80 злотых

У чацвер, 15 студзеня, тэатр «Дзея другая» грае ў Варшаве спектакль «Быкаў і ягоныя д’яблы».


Гэта гісторыя пра аднаго з самых вядомых беларускіх пісьменнікаў у свеце - Васіля Быкава.

Да яго на дзень нараджэння прыходзяць нечаканыя візіцёры.

А таксама ў спектаклі:

  • аўтарскія мелодыі кампазітара Сяргея Пукста ў выкананні аўтара

  • жывыя спевы на вершы Г. Бураўкіна, У. Някляева, П. Прыходзькі, А. Пысіна

Спектакль уключае ўрыўкі са знакамітых і менш вядомых твораў Быкава: «Дапякло», «Тупое пяро», «Адная ноч», «Мёртвым не баліць», «Хвастаты», «Насарогі ідуць».

Рэжысэр, аўтар тэксту - Васіль Дранько-Майсюк
Кампазітар - Сяргей Пукст
Мастак, аўтар візуалу - Даніла Ганчароў
Акторы: Васіль Дранько-Майсюк, Алена Баярава, Сяргей Пукст, Вольга Каралёнак

Працягласць - 60 хвілін.

Квіткі коштам 80 злотых - браць па спасылцы.


Вам можа быць цікава

Выстава Алега Кірушкіна «Куточак» у Віцебску

25.11.2025 16:00 - 18.01.2026 18:00 Мастацкі музей (вул. Леніна, 32)

Выстава Ілоны Касабукі «Тры чвэрці» ў Віцебску

18.12.2025 17:00 - 18.01.2026 19:00 Арт-цэнтр Марка Шагала (вул. Савецкая, 25)

Спектакль "Шлях да Батлеема" ў Беластоку

04.01.2026 (12:00 - 13:30) Прастора "Новая Зямля" (ul. Rocha, 5/32)

«Лясныя Каляды» ў Таронта

11.01.2026 (13:00 - 16:00) Беларускі Цэнтр (524 St Clarens Ave)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ