Памёр Вячаслаў Хадасоўскі

Яму было 78 гадоў, піша «Наша Ніва».

Viačasłaŭ Chadasoŭski

«Сёння ў 11:50 пасля працяглай хваробы пайшоў з жыцця заснавальнік і былы галоўны рэдактар газеты «Беларусы і рынак» Вячаслаў Хадасоўскі. Светлая памяць», — напісала яго нявестка Марына ў сацсетках.

Хадасоўскі заснаваў «Беларускі рынак» у 1990 годзе, гэта была адна з першых незалежных газет, потым газета стала называцца «Беларусы і рынак».