Пісьменніца Ганна Златкоўская дзеліцца пяцёркай фільмаў, абавязковых да прагляду ў цёмныя вечары.Я люблю пераднавагодні і перадкалядны час не толькі за святочную мітусню, але і за магчымасць валяцца дома і глядзець старыя любімыя фільмы. У мяне ёсць свой спіс, і кожны снежань прысвечаны менавіта тым кінастужкам, якія абавязкова заканчваюцца хэпі-эндам. Гэта мілыя, добрыя фільмы з класнымі акцёрамі і цікавым сюжэтам. Што здзіўляе: у спробах знайсці нешта новае ў сучаснай кінаіндустрыі кожны раз цярплю фіяска. Чамусьці апошнія дзесяцігоддзі фільмы годнага ўзроўню (але без прэтэнзій на звышінтэлектуальнасць) амаль не здымаюць.
У галоўных ролях — Голдзі Хоўн і Курт Расэл.
Разбэшчаная багатая жанчына аказваецца за бортам сваёй яхты, губляе памяць і трапляе ў сям’ю ўдаўца з чатырма дзецьмі. Удавец пакрыўджаны на багатую даму і хоча ёй адпомсціць. Але, як заўсёды ў рамантычных камедыях, усё выходзіць зусім інакш.
Смешнае і добрае кіно пра тое, што кожны з нас можа змяніцца і стаць па-сапраўднаму шчаслівым. Я глядзела гэты фільм, здаецца, разоў дваццаць — і ўсё роўна кожны раз атрымліваю велізарнае задавальненне.
У галоўных ролях — Ірына Купчанка і Алег Янкоўскі.
Магчыма, кагосьці здзівіць, што я рэкамендую расійскую кінастужку, але гэты фільм сапраўды варты ўвагі.
Яркія характары, навагодні настрой, вельмі тонкае пачуццё гумару і такое зразумелае і блізкае многім адчуванне адзіноты. Калі так важна сустрэць свайго чалавека... Героямі фільма з’яўляюцца людзі ўжо сталага ўзросту (за выключэннем прадавачкі бананаў), што надае асаблівы шарм гэтай кранальнай, амаль тэатральнай гісторыі.
У галоўных ролях — Уіл Ферэл, Эма Томпсан, Мэгі Джыленхол.
Тут я працытую анатацыю: фільм распавядае пра жыццё Гаральда Крыка, падатковага інспектара. Гаральд вядзе надзвычай манатоннае жыццё — устае і кладзецца спаць у адзін і той жа час і нават лічыць рухі зубной шчоткі, калі чысціць зубы. Цалкам нечакана ён пачынае чуць голас, які каментуе яго дзеянні.
Небанальны сюжэт, надзвычай цікавы галоўны герой — абсалютны зануда, які, як і большасць звычайных людзей, таксама хоча быць заўважаным. Аднак, стаўшы героем кнігі, якую стварае пісьменніца, чые творы заўсёды заканчваюцца трагічна, яго фінал нібыта ўжо прадвызначаны. Але... лепш глядзіце далей самі.
У галоўных ролях — Сайман Пег, Кірстэн Данст і Меган Фокс.
Не надта сімпатычны інтэлектуал трапляе працаваць у модны часопіс. Яму агідныя гламур і снабізм нібыта культурнай эліты. Але герою давядзецца паступіцца сваімі прынцыпамі, бо і яму хочацца дабрацца да самай вяршыні поспеху.
Я люблю гэты фільм за іронію, мне падабаецца назіраць, як герой выблытваецца з недарэчных сітуацый. І, вядома, тут ёсць гісторыя кахання. А іранічная адсылка-перагортыш да Карнегі гаворыць сама за сябе.
Гэта мультфільм! Ідэальны для прагляду з дзецьмі.
Першыя людзі на Зямлі, якім трэба неяк выжываць у жорсткім пячорным свеце. Абаяльныя героі, вечныя бацькоўска-дзіцячыя праблемы і шмат іскрыстага гумару. Дарэчы, ёсць і працяг, які ані на каліва не саступае першаму фільму. Мы глядзелі гэты мультфільм не раз і дагэтуль цытуем бабулю. Абавязкова паглядзіце, калі настрой на нулі і трэба неяк разбавіць шэрыя снежаньскія дні.
Ганна Златкоўская, Budzma.org