Спектакль «Frau Mit Automat» берасцейскага тэатра «Крылы Халопа» ў Шчэціне

15.01.2022 19:00 - 19:00 Тэатр Кана (Pl. św. św. Piotra i Pawła 4/5) Бясплатнае

Трупа берасцейскага тэатра «Крылы Халопа» пакажа спектакль «Frau Mit Automat» у межах фем-фестывалю «ONA/JEJ — Акадэмія Сястрынства».



Дата: 15 студзеня

Час: 19:00 (час мясцовы)

Месца: Тэатр Кана, Pl. św. św. Piotra i Pawła 4/5, Шчэцін

«Frau Mit Automat» — глыбока аўтабіяграфічная драма, падзелена на некалькі частак і прадстаўляе розныя ідэнтычнасці жанчыны: Жонка, Маці, Каханка, Ахвяра, Фурыя.

Тэкст заснаваны на досведзе пакалення аўтараў, якое вырасла ў 1990-я гады пасля распаду СССР. У яе аснову таксама ляжыць пытанне, якое пастаянна прысутнічае ў жыцці галоўных герояў: «што значыць быць жанчынай?».

Салідарнасць паміж жанчынамі, неабходнасць узаемнага клопату ствараюць новы кантэкст для гісторый жаночага жыцця за цяперашнім беларускім рэпрэсіўным рэжымам. У эпілогу сведчанні жанчын 1940-х гадоў сутыкаюцца з амаль ідэнтычнымі сведчаннямі сучасніц са СІЗА на Акрэсціна і іншых беларускіх вязніц.

Кожная сцэна прадстаўляе розныя віды паэтыкі і тэатральныя жанры: опера, стэнд-ап, тэатр лялек, дакументальны тэатр. Таксама ў спектаклі гучыць жывая музыка ў выкананні адной з лепшых беларускіх кампазітарак — Вольгі Падгайскай.

Праект рэалізуецца ў супрацоўніцтве з Сакратарыятам па справах моладзі Заходнепаморскага ваяводства.


Вам можа быць цікава

Выстава Кірыла Міхаленкі «Petroleum» у Мінску

17.12.2025 17:00 - 01.02.2026 19:00 НЦСМ (вул. Някрасава, 3)

Выстава “Вечна зялёнае” ў Мінску

21.12.2025 12:00 - 15.02.2026 20:00 НЦСМ (пр-т Незалежнасці, 47)

Іван Кірчук у Мінску

31.01.2026 (11:00 - 13:00) палац культуры ветэранаў, (вул. Янкі Купалы, 21)

Стэндап-гутаркі з Лявонам Вольскім у Варшаве

27.02.2026 (19:00 - 21:00) Беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ