Спектакль-паглыбленне «Верасовы мёд» у Варшаве

04.06.2022 17:00 - 18:30 TR Warszawa (Marszałkowska 8) Бясплатнае


4 чэрвеня беларускі «Team Theatre» ставіць у Варшаве спектакль «Верасовы мёд» у тэхніцы паглыблення па матывах балады Р. Л. Стывенсана.



Дата: 4 чэрвеня

Час: 17.00 (час мясцовы)

Месца: TR Warszawa, Marszałkowska 8, Варшава


Падчас спектакля гледачам завязваюць вочы, і яны ўспрымаюць тое, што адбываецца, з дапамогай слыху, нюху і дотыку, а невідушчыя гледачы могуць пагрузіцца ў атмасферу нароўні з усімі.

Узроставы цэнз — 14+ .

Аўтарка п’есы — Ульяна Міхальцова.

Рэжысёр — Андрэй Бардухаеў-Арол.

Sound designer — Аляксандр Кошалеў.

Гукарэжысёр — Аляксандр Волкаў.

Выканаўцы: Андрэй Бардухаева-Арол, Алеся Бардухаева-Арол, Андрэй Новік, Дар’я Новік, Марыя Пятровіч, Максім Шышко.

Уваход вольны. Бронь месцаў па спасылцы.




Вам можа быць цікава

Сустрэча з Настассяй Панкратавай у Варшаве

09.09.2026 (19:00 - 21:00) House of Storks (Adama Mickiewicza 18B)

Сустрэча з Настай Кудасавай у Вене

12.09.2026 (18:00 - 20:00) Unlimited Democracy (Operngasse 20)

Спектакль «Galera» ў Варшаве (18+)

17.09.2026 (19:00 - 21:00) Teatr Komuna Warszawa (Emilii Plater 31)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ