Спектакль-паглыбленне «Верасовы мёд» у Варшаве

15.04.2023 17:00 - 18:00 TR Warszawa (Marszałkowska 8) 15 злотых

У суботу, 15 красавіка, беларускі «Team Theatre» грае ў Варшаве свой файны спектакль «Верасовы мёд» у тэхніцы паглыблення па матывах балады Р. Л. Стывенсана.



Дата: 15 красавіка

Час: 17.00 (час мясцовы)

Месца: TR Warszawa, Marszałkowska 8, Варшава

Падчас спектакля гледачам завязваюць вочы, і яны ўспрымаюць тое, што адбываецца, з дапамогай слыху, нюху і дотыку, а невідушчыя гледачы могуць пагрузіцца ў атмасферу нароўні з усімі.

Аўтарка п’есы — Ульяна Міхальцова. Рэжысёр — Андрэй Бардухаеў-Арол.

Выканаўцы: Андрэй Бардухаева-Арол, Алеся Бардухаева-Арол, Андрэй Новік, Дар’я Новік, Марыя Пятровіч, Максім Шышко, Аляксандр Воўкаў.

Мова спектакля — беларуская.

Узроставы цэнз — 12+.

Квіткі коштам 15 злотых можна набыць па спасылцы.




Вам можа быць цікава

Выстава «Тройчы дзевяць» у Мінску

17.04.2026 18:00 - 17.05.2026 17:00 галерэя ДК (вул. Герцэна, 2а)

Віктар Шалкевіч у Таліне

02.05.2026 (14:00 - 16:00) Fotografiska Tallinn, ground floor café (Telliskivi tn 60a-8)

Віктар Шалкевіч у Вільні ⠀

04.05.2026 (18:00 - 20:00) Дом нацыянальных супольнасцяў (Raugyklos g. 25)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ