Творчая сустрэча «Вершы. Віно. Вінілы» ў Гданьску

17.05.2026 17:00 - 19:00 Winość wine & bites (Wajdeloty 21) 140 PLN
У наступную нядзелю, 17 траўня, у Гданьску адбудзецца новая, народзінная сустрэча «Вершы. Віно. Вінілы».

Пры трапяткім святле начніка, з бесстароннасцю крыміналіста будзе пераказана прыгожая, нібы матылёк, гісторыя пра еўрапейскага падкідыша Каспара Хаўзера — пакрытая ледзь прыкметнымі слядамі мурашак на скуры, з шматкроп’ем недасказанасці, нібы ад вінных мушак, у канцы… Дзмітрый Дзмітрыеў прачытае свой паэтычны цыкл «IMAGO, или Каспар Хаузер и засиженные мухами портреты».

Віно імпрэзы будзе класічнае і шляхетнае. Прафесійны самелье прапануе гэтым разам віны з французскага рэгіёна Бардо, дзе ў межах адной тэрыторыі ўтварыліся дзясяткі вінных мікрасусветаў.

Вытанчаннасць вечара падкрэсліць неакласіка і мінімалістычныя альбомы еўрапейскіх музыкаў. Будуць слухаць творцаў, што выходзяць за межы акадэмічнай традыцыі і ствараюць ўласную музычную мову.

Мовы імпрэзы — ад эсперанта да суахілі.

Уваход — 140 злотых (у кошт уваходзяць тры кілішкі і трохі падмацавацца).

Запісавайцеся праз дырэкт інстаграма.



Вам можа быць цікава

Творчы вечар Людмілы Сільновай у Мінску

21.05.2026 (19:00 - 21:00) Музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а)

Ноч музеяў у Віленскім беларускім музеі імя Івана Луцкевіча

23.05.2026 (12:00 - 19:00) Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча (Vilniaus, 20)

Майстар-клас па відзіках на лецішчы Быкава ў Ждановічах (6+)

23.05.2026 (14:00 - 16:00) Музей-дача Васіля Быкава (вул. Дачная, 62)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ