Фэст «Мюнхеншчына-2026» пад Мюнхенам

Jugendzeltplatz Schwaighölzl (Neuburg an der Donau, Мюнхеншчына) 100 EUR
Не паспелі азірнуцца, як з 19 па 21 чэрвеня беларусы Мюнхена ладзяць у Нойбургу-на-Дунаі фэст «Мюнхеншчына-2026».

Вас чакаюць майстар-класы на розныя тэмы, спартыўныя мерапрыемствы, вечаровыя імпрэзы, песні ля вогнішча, новыя знаёмствы і цёплы беларускі нэтворкінг.

Праграму і расклад майстар-класаў апублікуюць трошку пазней.

Калі вы жадаеце прапанаваць варкшоп ці актыўнасць, то звяжыцеся з арганізатарамі ці пазначце ў анкеце. Рэферэнты варкшопаў будуць вызваленыя ад унёску за мерапрыемства.

Пражыванне і харчаванне на працягу 3 дзён фестываля ўключаныя ва ўнёсак.

Трэба мець з сабой:

  • намёт;

  • турыстычны кілімок/карэмат/плёнку;

  • спальны мяшок;

  • КЛМН — кубак, лыжку, міску, нож;

  • дажджавік;

  • ручнік;

  • цёплыя рэчы;

  • сродак аховы ад камароў і ад сонца;

  • добры настрой!

Паведаміце арганізатарам, калі маеце алергію на ўкусы насякомых, харчовую алергію, іншыя адметнасці, якія варта мець на ўвазе дзеля вашае бяспекі.

Сяброўскі ўнёсак:

  • для ўдзельнікаў сталейшых за 16 гадоў — 100 еўра (аплата да 9 чэрвеня — 100€, пасля — 110€, на месцы — 120€)

  • для дзяцей ад 15 да 16 гадоў (уключна) — 50 еўра (аплата да 9 чэрвеня — 50€, пасля і на месцы — 55€)

  • для дзяцей ад 4 да 14 гадоў (уключна) — 30 еўра (аплата да 9 чэрвеня — 30€, пасля і на месцы — 35€)

  • для дзетак да 3 гадоў — бясплатна.

З пытаннечкамі не бойцеся звяртацца па вацапах:

+491781109241 (Таццяна)
+4915756149733 (Дзяніс)

альбо па мэйле m-fest-bayern@razam.de.

Месцаў абмежавана, то запісвайцеся па спасылцы (рэгістрацыя вашага дзіцяці па гэтай спасылцы) да 15 чэрвеня.

Звярніце ўвагу: кожны дарослы запаўняе асобную заяву, заяву для дзіцяці запаўняе толькі адзін з бацькоў.

Ваш удзел пацвердзяць мэйлам.



Вам можа быць цікава

Выстава «Каб адчуваць» у Гродне

11.06.2026 16:00 - 19.07.2026 18:00 Новы Замак (Сенатарская зала) (вул. Замкавая, 20)

Саша Філіпенка ў Кёльне

25.06.2026 (19:00 - 21:00) Kultur- und Integrationszentrum Phoenix (Dechenstr. 20)

Купалле са «Скарынаўкай» у Лондане

27.06.2026 (15:00 - 22:00) сад Скарынаўскай бібліятэкі (37-39, Holden Road)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ