Паліталагічны клуб у Варшаве

13.05.2026 18:45 - 20:45 Беларускі Моладзевы Хаб (Dożynkowa 6a) Бясплатнае
У сераду, 13 траўня, у Беларускім Моладзевым Хабе адбудзецца сустрэча паліталагічнага клуба «Frame».

Калі гавораць пра правы чалавека, звычайна робяць акцэнт на слове права і рэдка на слове чалавек.

У 1912 годзе пецярбуржанка Анастасія выбірала паштоўку, каб павіншаваць з днём нараджэння свайго сваяка ў Адэсе. «Найлепшыя пажаданні да дня вашых імянін. Дасылае сардэчныя прывітанні Насця», — вывела яна.

З паштоўкі на імянінніка глядзелі два самалійскія «негры». Яны — экспанаты чалавечага заапарка, які размяшчаўся на Афіцэрскай вуліцы ў цэнтры Пецярбурга, там, дзе зараз стадыён.

Апошні чалавечы заапарк зачыніўся ў Брусэлі ў 1958 годзе — у той момант, калі ў космас адправіўся першы штучны спадарожнік Зямлі, афрыканцаў па-ранейшаму паказвалі на выставах, як жывёл.

Гэтыя гісторыі — доказ: на пытанне аб тым, што такое чалавек, адназначнага адказу не было ніколі і няма да гэтага часу«.

Гэты фрагмент зразумелай мовай знаёміць з паняццем «правы чалавека» і з паняццем чалавек.

  • Хто ж такі чалавек?

  • Калі яго жыццё пачынаецца, а калі заканчвацца?

  • Ці павінны правы чалавека дзейнічаць аднолькава і для еўрапейца, і для жыхара малакантактавых плямёнаў?

  • Ці трэба надзяліць і жывёл правамі і калі так, то якімі?

Пра гэта будуць казаць і гуляць на чарговай сустрэчы паліталагічнага клуба, якую правядзе Максім Іванцоў.

Уваход вольны, данаты вітаюцца. Рэгіструйцеся па спасылцы.



Вам можа быць цікава

Выстава Ларысы Журавовіч «Чырвонае сонца» ў Магілёве

28.05.2026 17:00 - 05.07.2026 19:00 Мастацкi музей (вул. Міронава, 33)

Выстава Лізаветы Аўчыннікавай «Момант нейтральны» ў Магілёве

19.06.2026 17:00 - 19.07.2026 18:00 Музей В. К. Бялыніцкага-Бірулі (вул. Ленінская, 37)

Канцэрт хору «Артос» у Вільні

28.06.2026 (18:00 - 20:00) Евангельска-Лютэранская царква (Vokiečių gatvė 20)

Вечарына «Мастацкі Бамонд» у Мінску

30.06.2026 (19:00 - 21:00) Нацыянальны мастацкі музей (галоўны корпус) (Леніна, 20)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ