Спектакль Светы Бень «Беспрацоўнае дрэва» ў Берліне

24.05.2023 16:00 - 17:00 PANDA Platforma (Knaackstraße 97) 24 траўня

У сераду, 24 траўня, Света Бень і тэатр «Кардонка» паказваюць у Берліне свой новы сямейны спектаклік «Беспрацоўнае дрэва».



Дата: 24 траўня

Час: 16.00 (час мясцовы)

Месца: PANDA Platforma, Knaackstraße 97, Берлін


Гэта гісторыя пра дрэва, якое змушана пакінуць парк, дзе ўсё сваё жыццё прапрацавала... дрэвам. Яго чакае дарога, напоўненая прыгодамі, то цудоўнымі, то небяспечнымі, а то і абсалютна нечаканымі.

Гэта гісторыя пра тое, што кожны можа дапамагаць іншым, знайсці сяброў і сваю важную справу. Нават калі ты пазбаўлены дома і звыклага ўкладу жыцця.


Запрашаюцца дзеткі ад 5 гадоў і добра выхаваныя дарослыя.

Рэжысёрка і апавядальніца — Святлана Бень. Мастачка — Ліна Хесіна.

Спектакль доўжыцца 1 гадзіну.


 Квіткі коштам 10 еўра можна набыць па спасылцы.




Вам можа быць цікава

Выстава «Беларусь. Культурны ландшафт» у Мінску

09.07.2026 10:00 - 25.08.2026 17:00 палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

Выстава Аляксандра Шапо «Партрэт сучасніка» ў Мінску

23.07.2026 16:00 - 15.08.2026 19:00 музей-майстэрня Заіра Азгура (вул. Азгура, 8)

«Шляхамі Адамовіча» ў Варшаве

22.08.2026 (17:00 - 19:00) Музей Вольнай Беларусі (Foksal, 11/1)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ